АЭС Фукусіма I
Фукусіма I | |
Краіна | Японія |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Окума(en), павет Футаба(en), прэфэктура Фукусіма(en), Японія |
Пачатак будаўніцтва | 1967 |
Пачатак эксплюатацыі | 26 сакавіка 1971 (53 гады таму) |
Заканчэньне эксплюатацыі | 31 студзеня 2014 (10 гадоў таму) |
Уласьнік | Tokyo Electric Power Company Holdings[d] |
Эксплюатуючая арганізацыя | Такійская энэргетычная кампанія(en) |
Тэхнічныя парамэтры | |
Колькасьць энэргаблёкаў | 6 |
Будуецца энэргаблёкаў | 0 |
Тып рэактараў | Кіпячы вадзяны(en) |
На вадаёме | Ціхі акіян |
Генэруючая магутнасьць | 4,7 гігаватаў |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 37°25′12″ пн. ш. 141°01′58″ у. д. / 37.42° пн. ш. 141.03278° у. д.Каардынаты: 37°25′12″ пн. ш. 141°01′58″ у. д. / 37.42° пн. ш. 141.03278° у. д. |
Фукусіма I | |
Першая Фукусімская АЭС («Фукусіма I») — першая атамная электрастанцыя Такійскай энэргетычнай кампаніі, першы рэактар якой пусьцілі ў 1971 годзе ў горадзе Окума (пав. Футаба, прэф. Фукусіма). Апошні (6-ы) рэактар пусьцілі 24 кастрычніка 1979 году[1]. Па стане на люты 2011 яе шэсьць энэргаблёкаў, магутнасьцю 4,7 ГВт, рабілі Фукусіму-1 адной з 25 найбуйнейшых атамных электрастанцыяў у сьвеце. Месьціцца за 11,5 км на поўдзень ад АЭС Фукусіма-2, якая таксама эксплюатуецца кампаніяй TEPCO. У сьнежні 2008 г. прадстаўнік Міжнароднага агенцтва атамнай энэргіі папярэдзіў аб разьлічанасьці асяродка супрацьдзеяньня стыхійнаму бедзтву пры АЭС на землятрус да 7 магнітудаў. 11 сакавіка 2011 г. АЭС пашкодзіў падземны штуршок у 9 магнітудаў[2].
Аварыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Асноўны артыкул: Аварыя на АЭС Фукусіма I
11 сакавіка 2011 году ў выніку наймацнейшага за час назіраньня землятрусу ў Японіі адбылася радыяцыйная аварыя зь лякальнымі наступствамі, па заяве японскіх аўтарытэтных асобаў — 4-га ўзроўню ў момант пачатку аварыі па шкале INES [3]. Прыстасаваньні аварыйнай абароны ў штатным рэжыме спынілі 3 дзейныя рэактары. Аднак праз гадзіну[4], цунамі вышынёй каля 15 мэтраў пазбавіла электрасілкаваньня (у тым ліку ад запасных дызэльных электрастанцыяў) абсталяваньне для ахаладжэньня рэактараў, якія працягвалі вылучаць цеплыню[5]. Пасьля страты рэзэрвовых дызэльных электрастанцыяў ўладальнік станцыі кампанія TEPCO заявіла ўраду Японіі аб аварыйнай сытуацыі [6].
12 сакавіка апоўначы па беларускім часе была абвешчаная эвакуацыя насельніцтва з 10-кілямэтровай зоны вакол АЭС [7][8] (пазьней зона была пашырана да 20 кілямэтраў [9]).
15 сакавіка выбух вадароднага газу пашкодзіў абалонку 4-га рэактара, адкуль адбыўся выкід радыяцыі. На месцы ўзгараньня сховішча адпрацаванага паліва АЭС радыяцыйнасьць паветра павысілася да 400 мілізывэрт/гадзіна (амаль 1000-кратнае перавышэньне дапушчальнага значэньня)[10]. 31 сакавіка ўтрыманьне радыяактыўнага ізатопу ёд-131 у прыбярэжнай марской вадзе перавышала дапушчальны ўзровень у 4385 разоў. На 5 красавіка ўцечка радыяактыўнай вады з 2-га энэргаблёка ў Ціхі акіян выклікала павышэньне ўтрыманьня ёду-131 у см³ прыбярэжнай вады да 300 тыс. бэкерэляў (у 7,5 млн разоў больш за дапушчальны ўзровень)[11].
На 12 красавіка ўзровень выкідаў склаў 370 тыс. тэрабэкерэляў (7,1% ад 5,2 млн тэрабэкерэляў пры Чарнобыльскай аварыі). Узровень радыяцыі звыш гадавой нормы ахапіў землі ў 60 км на паўночны захад ад АЭС і каля 40 км на паўднёвы захад. Адбылося адсяленьне жыхароў у радыюсе 30 км вакол АЭС і 5 ваколічных вобласьцяў. Наступствы здарэньня дасягнулі найвышэйшага 7-га ўзроўню пагрозы паводле Міжнароднай шкалы ядзерных падзеяў(en) (МШЯП; анг. INES)[12].
На 11 жніўня, праз 5 месяцаў пасьля здарэньня, каля 90 тыс. перасяленцаў пражывалі ў часовых прытулках, абсталяваных у школах і на стадыёнах[13]. 16 сьнежня тры рэактары, дзе цалкам расплавіліся паліўныя стрыжні[14], прывялі ў стан халоднага спыненьня[15].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Інга Міндалёва. Узровень бясьпекі на нашай будучай АЭС будзе на некалькі парадкаў вышэйшы, чым на «Фукусіме-1» // Зьвязда : газэта. — 16 сакавіка 2011. — № 48 (26912). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ WіkіLеаks пра катастрофу ў Японіі: усё было вядома загадзя // Зьвязда : газэта. — 17 сакавіка 2011. — № 49 (26913). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
- ^ Japan Earthquake Update (12 March 2011 2110 CET) (анг.). IAEA. Праверана 2011/03/12 г.
- ^ Японія - сітуацыя бярэцца пад кантроль (рас.). AtomInfo.ru. Праверана 2011/03/12 г.
- ^ Ядзерная рэакцыя адбылася ў рэактары АЭС «Фукусіма-1» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 2 лістапада 2011 г. Праверана 5 студзеня 2015 г.
- ^ .org/RS_Battle_to_stabilise_earthquake_reactors_1203111.html Battle to stabilise earthquake reactors (анг.). World Nuclear News. Праверана 2011/03/13 г.
- ^ Улады Японіі эвакуіруюць насельніцтва ў радыусе 10 км ад суседняй АЭС (рас.). Gazeta.ru. Праверана 2011/03/15 г.
- ^ Власти Японіі аб'яўляюць эвакуацыю ў радыусе 10 км ад АЭС Фукусима-1 (рас.). Rbc.ru. Праверана 2011/03/15 г.
- ^ 12/lower/ Каля АЭС "Фукусима-1" зафіксавана зніжэнне ўзроўню радыяцыі (рас.). Lenta.ru. Праверана 2011/03/12 г.
- ^ З аварыйнай АЭС адбыўся выкід радыяцыі ў атмасфэру // Зьвязда : газэта. — 16 сакавіка 2011. — № 48 (26912). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Радыяцыя ў моры каля «Фукусімы-1» у 7,5 млн разоў перавышае норму // Зьвязда : газэта. — 6 красавіка 2011. — № 63 (26927). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
- ^ Наступствы «Фукусімы» могуць пераўзысьці Чарнобыль // Зьвязда : газэта. — 14 красавіка 2011. — № 69 (26933). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
- ^ Пачалося ўзвядзенне ахоўнага купала над першым энергаблокам АЭС «Фукусіма-1» // БелТА, 11 жніўня 2011 г. Праверана 5 студзеня 2015 г.
- ^ Прычынай аварыі на АЭС «Фукусіма-1» стаў чалавечы фактар // БелТА, 5 ліпеня 2012 г. Праверана 5 студзеня 2015 г.
- ^ На «Фукусіме-1» зноў была ўцечка радыеактыўнай вады // БелТА, 5 красавіка 2012 г. Праверана 5 студзеня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]АЭС Фукусіма I — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў