Акадэмічнае веславаньне
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d5/USA_Men%27s_Lightweight_Four_Athens_2004.jpg/220px-USA_Men%27s_Lightweight_Four_Athens_2004.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/07/Czworka_podwojna-Pekin_2008.jpg/220px-Czworka_podwojna-Pekin_2008.jpg)
Веслава́ньне акадэмі́чнае — від вясьлярнага спорту, гонкі на акадэмічных вёславых суднах.
Акадэмічнае вёславае судна — спартыўная вузкая падоўжаная лёгкая вёславая лодка. Мае вынесеныя за барты на кранштэйнах уключыныя для вёслаў і рухомыя банкі-сядзеньні.
Гонкі праводзяцца па прамой трасе галоўным чынам на 2000 м для мужчынаў і на 1000 м для жанчынаў. Спаборніцтвы праводзяцца на парных суднах (спартсмэн вяслуе дзьвюма вёсламі) — адзіночкі, двойкі, чацьвёркі, і расхісных (кожны вяслуе адным вяслом) — двойкі, чацьвёркі й васьмёркі, з рулявым (апрача адзіночкі) ці безь яго.
Акадэмічнае веславаньне ўзьнікла ў Ангельшчыне ў 1-й пал. ХІХ ст. Міжнародная фэдэрацыя веславаньня заснаваная ў 1892. У праграме Алімпійскіх гульняў з 1900 (для жанчынаў з 1976), чэмпіянаты сьвету з 1962, Эўропы з 1893.