Аркадзія

Аркадзія
трансьліт. Arkadzija
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Берасьцейскі
Сельсавет: Гершонскі
Насельніцтва: 737 чал. (1999)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 162
СААТА: 1212804001
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°3′36″ пн. ш. 23°41′53″ у. д. / 52.06° пн. ш. 23.69806° у. д. / 52.06; 23.69806Каардынаты: 52°3′36″ пн. ш. 23°41′53″ у. д. / 52.06° пн. ш. 23.69806° у. д. / 52.06; 23.69806
Аркадзія на мапе Беларусі ±
Аркадзія
Аркадзія
Аркадзія
Аркадзія
Аркадзія
Аркадзія

Арка́дзія[1] (Аркадыя[2]) — былая вёска ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці, з 1 чэрвеня 2007 году ў складзе гораду Берасьця. Аркадзія ўваходзіла ў склад Гершонскага сельсавету. Знаходзілася на адлегласьці 7 км ад чыгуначнай станцыі Берасьце. На ўсходзе мэліярацыйны канал. У 2005 годзе налічвалася 69 дамоў, у якіх жылі 859 чалавек.

Упершыню згадваецца ў 17 стагодзьдзі. Была вёскай у Берасьцейскім павеце Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. 15 верасьня 1648 году ў Аркадыі пакараны сьмерцю ігумен берасьцейскага Сімяонаўскага манастыра Апанас Філіповіч.

З 1795 году ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай знаходзілася ў Расейскай імпэрыі. Спачатку ўвайшла ў склад Слонімскай, ад 1797 году — Літоўскай, ад 1801 г. — Гарадзенскай губэрні. Уваходзіла ў склад маёнтку Пажэжын. Уласнасьць казны. У 1868 годзе пазначаная як адна зь вёсак у Гершонскім праваслаўным прыходзе. У 1876 годзе ў Аркадыі было 38 гаспадарак, 278 чалавек. Частка Пажэжынскай сельскай грамады. У 1878—1888 гадах паблізу вёскі ўзьведзены абарончыя збудаваньні форту № 5 Берасьцейскай крэпасьці. У 1890 годзе сялянам Аркадыйскага сельскага таварыства, у якое ўваходзілі вёскі Дубінкі і Аркадыя, належала 283,3 дзес. зямлі. На мяжы 19—20 ст. пабудавана драўляная Афанасеўская праваслаўная царква. Паводле зьвестак перапісу насельніцтва ў 1897 годзе 66 гаспадарак, 517 жыхароў, хлебазапасная крама. У 1905 годзе Аркадыя — вёска ў складзе Камяніца-Жыравецкай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні, дзе жылі 270 чалавек.[2]

Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 г. в. Аркадыя ў складзе Польшчы, у Камяніца-Жыравецкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. На 30 верасьня 1921 г. у Аркадыі было 24 двары, 131 жыхар.

З верасьня 1939 г. у складзе БССР. У 1940 г. у Аркадыі 69 двароў, 356 жыхароў. У Другую сусьветную вайну ў вёсцы было спалена 8 двароў, забіта 10 вяскоўцаў, 8 загінулі на фронце.

З 1996 году ў Аркадыі, на месцы гібелі сьвятамучаніка Апанаса Філіповіча, дзейнічае Сьвята-Афанасеўскі мужчынскі манастыр. Побач знаходзяцца руіны парахавога склепу, узарванага немцамі ў 1944 г. З 1999 г. на тэрыторыі форту № 5 створаны філіял мэмарыяльнага комплексу «Берасьцейская крэпасьць-герой».

1 чэрвеня 2007 году вёска перададзеная ў склад гораду Берасьця[3]. 21 сьнежня 2007 году вёска выключаная з складу Гершонскага сельсавету[4].

  • 2005 год — 859 чалавек
  • 1999 год — 737 чалавек

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Царква Сьвятога Афанасія (драўляная, пабудаваная ў канцы 19 ст. — пачатку 20 ст. на месцы гібелі Афанасія Філіповіча)
  • Форт V Берасьцейскай крэпасьці — узор фартыфікацыйнага будаўніцтва канца XIX ст.
  • Руіны парахавога склепу форту V
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 91
  2. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X. С. 94)
  3. ^ «О некоторых вопросах административно-территориального устройства г. Бреста и Брестского района». Указ Президента Республики Беларусь от 1 июня 2007 г. № 255 (рас.)
  4. ^ «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Брестского района». Решение Брестского областного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 84 (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]