Арцём Пятрэнка

Арцём Пятрэнка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 сакавіка 2000(2000-03-01)[1] (24 гады)
Рост 174 см
Вага 65 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Койданаў
Нумар 34
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2019 Славія Мазыр 41 (11)
2020—2022 Рух Берасьце 14 (2)
2021—2022 Славія Мазыр 11 (0)
2022—2023 Славія Мазыр 19 (1)
2024—4 Арсэнал Койданаў 15 (1)
Зборныя
2017—2018 Беларусь (да 19)[d] 5 (0)
2019—2020 Беларусь (да 21) 6 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 кастрычніка 2024.

Арцём Пятрэнка (нарадзіўся 1 сакавіка 2000 году) — беларускі футбаліст, нападнік койданаўскага «Арсэналу».

Выхаванец мазырскага футболу. У жніўні 2014 году перабраўся ў Акадэмію АБФФ, якая функцыянавала на базе менскай Рэспубліканскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскай рэзэрвы (РДВАР). У ліпені 2017 году па заканчэньні навучаньня вярнуўся ў Мазыр і стаў гульцом «Славіі», дзе пачаў выступаць за клюбны дубль, аднак хутка далучыўся і да асноўнага складу. 27 жніўня 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы ў стартавым складзе ў матчы супраць берасьцейскага «Дынама» (1:2).

У сэзоне 2018 году застаўся ў мазырскім клюбе па ягонай страце месца ў Найвышэйшай лігі і выбыцьці ў Першую лігу. Пачаў атрымліваць больш часу на полі і дапамог «Славіі» вярнуцца ў элітны дывізіён. 1 верасьня 2018 году ў матчы супраць «Смаргоні» адзначыўся хет-трыкам. Сэзон 2019 году пачынаў у дублі мазырчукоў, але з траўня замацаваўся ў асноўнай камандзе. У кастрычніку 2019 году не гуляў праз траўмы, але неўзабаве вярнуўся ў склад.

Да сэзону 2020 году пачынаў рыхтавацца з мазырчукамі, аднак у лютым далучыўся да берасьцейскага «Рух»[3]. Сэзон 2020 году пачынаў у пачатковым складзе, аднак у красавіку атрымаў пашкоджаньне. Канчаткова вярнуўся на поле ў кастрычніку. У сэзоне 2021 году часьцей заставаўся на лаўцы запасных, зрэдку выходзячы на замену.

У ліпені 2021 году году вярнуўся ў «Славію» на правах арэнды[4]. У мазырскім клюбе таксама толькі выходзіў на замену, з кастрычніка заставаўся на лаўцы запасных. У сьнежні 2021 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Славію»[5]. У пачатку 2022 году рыхтаваўся да новага сэзону з «Рухам», аднак у сакавіку, пасьля таго як беарсьцейскі клюб зьняўся з Найвышэйшай лігі, зноў быў арандаваны «Славіяй»[6]. Пакінуў мазырскі клюб пасьля зьмяненьня тэрміну арэнды ў траўні 2022 году[7], адправіўшыся служыць у войску. У ліпені 2022 году вярнуўся ў склад «Славіі».

У люты 2024 году па пагадненьні бакоў пакінуў мазырскі клюб[8] і неўзабаве стаў гульцом койданаўскага «Арсэналу»[9].

У кастрычніку 2016 году і сакавіку 2017 году ў складзе зборнай Беларусі (да 17 гадоў) браў удзел адпаведна ў кваліфікацыйным і элітным раўндах чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2017 году і кастрычніку 2018 году ў складзе зборнай Беларусі (да 19 гадоў) спаборнічаў у кваліфікацыйных раўндах чэмпіянату Эўропы. 26 сакавіка 2019 году дэбютаваў у зборнай Беларусі (да 21 году) ў таварыскім матчы супраць зборнай Летувы.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Славія Мазыр 2017 Найвышэйшая ліга 7 0
2018 Першая ліга 20 7

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]