Белінвэстбанк
Тып | Адкрытае акцыянэрнае таварыства |
---|---|
Заснаваная | 3 верасьня 2001 (23 гады таму) |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | 220002, Менск, пр. Машэрава, 29 |
Ключавыя фігуры | Старшыня праўленьня Андрэй Брышцелеў |
Галіна | банкаўская дзейнасьць |
Прадукцыя | банкаўскія паслугі |
Абарачэньне | 1 639 млрд рублёў (2009 год; 584,7 млн $) |
Апэрацыйны прыбытак | 1 602 755 млн рублёў (2015) |
Чысты прыбытак | 24 259 млн рублёў (2015[1]) |
Лік супрацоўнікаў | |
Матчына кампанія | Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь |
Даччыныя кампаніі | «Белбізнэслізінг», аграфірма «Фалічы» |
Аўдытар | «BDO International Limited» |
Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Белару́скі банк разьвіцьця́ і рэканстру́кцыі „Белінвэстба́нк“» — камэрцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Асноўны бэнэфіцыяр — Дзяржаўны камітэт па маёмасьці Рэспублікі Беларусь (97,5% акцыяў)[3]. Статутны фонд — 231,4 млн руб (2017)[4]. Унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу.
Дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мае 6 абласных управаў, 150 пунктаў продажу паслугаў[5]. Ад 2002 году мае замежнае прадстаўніцтва ў Варшаве (Польшча)[6].
Падпарадкоўваецца Дзяржаўнаму камітэту па маёмасьці Рэспублікі Беларусь, бо ўраду належаць больш як 97,5% акцыяў[3]. Ва ўласным падпарадкаваньні мае чатыры даччыныя прадпрыемствы:
На 1 лютага 2017 году памер зарэгістраванага статутнага фонду ААТ «Белінвэстбанк» склаў 231,4 млн рублёў[4]. Доля дзяржавы ў статутным фондзе — 99,1%[3]. Балянсавы прыбытак (на 1 лютага 2017) — 0,2 млн руб.
Рэквізыты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Поўнае найменьне: адкрытае акцыянэрнае таварыства «Беларускі банк разьвіцьця і рэканструкцыі „Белінвэстбанк“». Скарочана: ААТ «Белінвэстбанк».
БІК — 153001739. S.W.I.F.T. — BLBB BY 2X. АКПА — 37558116. УНП — 807000028[8].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]15 красавіка 1992 году чатыры камэрцыйныя банкі — «Менскбізнэсбанк», «Жылкамбанк», «Магабанк» і «Гароднякамбанк» — утварылі Беларускі акцыянэрны камэрцыйны банк рэканструкцыі і разьвіцьця «Белбізнэсбанк»[9]. 3 верасьня 2001 году шляхам зьліваньня «Белбізнэсбанку» і ААТ «Беларускі банк разьвіцьця» быў заснаваны «Белінвэстбанк»[5].
У 2005 годзе банку нададзены статус інвэстыцыйнага банку. «Белінвэстбанк» зьяўляецца ўпаўнаважаным банкам па абслугоўваньні дзяржаўных праграмаў.
Прыпыняў пазычаньне 1—15 сьнежня 2008 году[10].
Міжнародныя санкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]24 чэрвеня 2021 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу. Санкцыі Эўрапейскага Зьвязу прадугледжваюць абмяжаваньні на пазыкі на рынках ЭЗ і даступнасьць крэдытаў з тэрмінам пагашэньня ў больш чым 90 дзён ад эўрапейскіх контрагентаў. 20 жніўня 2021 году «Fitch Ratings(uk)» выставіла банку рэйтынг «B» з нэгатыўным прагнозам. Адначасова з гэтым агенцыя адклікала рэйтынг па прычыне ўнясеньня банка ў санкцыйны сьпіс і паведаміла, што больш ня будзе ацэньваць альбо рабіць іншы аналіз дзейнасьці «Белінвэстбанку»[11].
24 лютага 2022 году Белінвестбанк і прыналежныя яму «Белбізнеслізінг» і «Белінвест-Інжынірынг» былі ўнесеныя ў сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША[12]. У тым жа годзе ўсе гэтыя кампаніі трапілі у санкцыйныя спісы Канады, Украіны, Швайцарыі ды Японіі, а Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць «Белбізнеслізінгу» і «Белінвест-Інжынірынгу»[13][14][15]. У 2023 годзе Белінвестбанк, «Белбізнеслізінг» і «Белінвест-Інжынірынг» трапілі пад санкцыі Новай Зэляндыі[16].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Консолидированная финансовая отчетность в соответствии с МСФО за год, закончившийся 31 декабря 2015 года (рас.) (pdf) Консолидированная финансовая отчетность в соответствии с МСФО (включая комментарии руководства и информацию о показателях деятельности). ААТ «Белінвэстбанк». Праверана 24 лютага 2017 г.
- ^ http://epfr.gov.by/file/84461/content
- ^ а б в Структура собственности банка (рас.) Раскрытие информации. ААТ «Белінвэстбанк». Праверана 24 лютага 2017 г.
- ^ а б Основные показатели деятельности (рас.) О банке. ААТ «Белінвэстбанк». Праверана 24 лютага 2017 г.
- ^ а б О Банке (рас.). ААТ «Белінвэстбанк». Праверана 24 лютага 2017 г.
- ^ Агульны нарыс (анг.). ААТ «Белінвэстбанк». Праверана 12 лютага 2011 г.
- ^ Состав банковского холдинга (рас.) О Банке. ААТ «Белінвэстбанк». Праверана 24 лютага 2017 г.
- ^ Контактная информация (рас.) Контакты. ААТ «Белінвэстбанк». Праверана 24 лютага 2017 г.
- ^ Зьвесткі пра рэарганізаваныя банкі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі паводле стану на 24.02.2017 (рас.) Банкаўская сістэма. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусі. Праверана 24 лютага 2017 г.
- ^ «Белінвэстбанк» прыпыніў выдачу ўсіх крэдытаў. Наша Ніва (1 сьнежня 2008). Праверана 12 лютага 2011 г.
- ^ Fitch Affirms Belarusbank and Belinvestbank at 'B'/Negative; Withdraws Ratings (анг.). Fitch Ratings(uk) (2021-08-20). Праверана 2021-08-25 г.
- ^ U.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2022-02-24). Праверана 2022-02-25 г.
- ^ Відкрите акціонерне товариство "Білоруський банк розвитку та реконструкції "Бєлінвестбанк"
- ^ ЗАКРИТЕ АКЦІОНЕРНЕ ТОВАРИСТВО "БЕЛБІЗНЕСЛІЗИНГ"
- ^ ТОВАРИСТВО З ОБМЕЖЕНОЮ ВІДПОВІДАЛЬНІСТЮ "БЕЛІНВЕСТ-ІНЖИНІРИНГ"
- ^ Новая Зеландия ввела санкции против трех беларусских банков (рас.) Архіўная копія ад 2023-07-26 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Белінвестбанк.бел (бел.) — старонка ў сеціве Белінвэстбанка.