Васіль Івашын
Васіль Івашын | |
Дата нараджэньня | 9 траўня 1913[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 6 лістапада 2009[1] (96 гадоў) |
Месца вучобы | Менскі пэдагагічны інстытут (1938) |
Занятак | пэдагог |
Навуковая сфэра | Мовазнаўства |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філялягічных навук[d] (1965) |
Узнагароды |
Васіль Уладзімеравіч Івашын (9 траўня 1913, в. Ляхавічы, Койданаўская воласьць, Менскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 6 лістапада 2009) — літаратуразнавец, пэдагог. Акадэмік НАН РБ (1995), акадэмік АПН СССР (1967), доктар філялягічных навук (1965), прафэсар (1973). Замежны член Расейскай акадэміі адукацыі (1999).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Закончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1938). З 1946 г. у Інстытуце літаратуры АН Беларусі, у 1967—1978 гг. дырэктар НДІ пэдагогікі Міністэрства адукацыі Беларусі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[2] (1995). Навуковыя працы па пытаньнях тэорыі і гісторыі беларускай літаратуры, літаратурных сувязей, мэтадалёгіі і мэтодыкі выкладаньня літаратуры ў школе.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Янка Купала — вялікі народны паэт. Мінск. 1952.
- Янка Купала. Творчасць перыяду рэвалюцыі 1905-1907 гг. Мінск. 1953.
- Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і развіццё беларускай літаратуры. Мінск. 1955.
- М. Горький и белорусская литература начала XX ст. Минск. 1956.
- У истоков социалистического реализма. Минск. 1963
- Да вышынь рэалізму. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай дакастрычніцкай і савецкай літаратуры. Мінск. 1983.
- Выверанае жыццём. Творчая індывідуальнасць пісьменніка — народнасць і партыйнасць літаратуры. Мінск. 1988.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Педагоги и психологи мира (рас.) — 2012.
- ^ Васіль Івашын
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Васіль Уладзімеравіч Івашын. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск, 2004. С. 605.
- Бельскі А. Святло чалавечнасці: да 100-годдзя з дня нараджэння акадэміка Васіля Івашына // Роднае слова. — 2013. — № 5. — С. 62-67.
- Тычына М. Што ў слове ўзышло: [жыцьцё і творчы лёс В. У. Івашына] // ЛіМ. — 2013. — № 19. — С. 4,12.