Віент’ян

Віент’ян
Віент’ян
Першыя згадкі: 1560
Краіна: Лаос
Акруга: Віент’ян
Плошча: 3920 км²
Вышыня: 174 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць: 783 000 чал.
шчыльнасьць: 199,74 чал./км²
Часавы пас: UTC+7
Геаграфічныя каардынаты: 17°58′48″ пн. ш. 102°37′48″ у. д. / 17.98° пн. ш. 102.63° у. д. / 17.98; 102.63Каардынаты: 17°58′48″ пн. ш. 102°37′48″ у. д. / 17.98° пн. ш. 102.63° у. д. / 17.98; 102.63
Віент’ян на мапе Лаосу
Віент’ян
Віент’ян
Віент’ян
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Віент’янсталіца Лаосу, насельніцтва складае каля 200 тысяч чалавек, разьмешчана на рацэ Мэконгу, ва ўсходняй частцы краіны, амаль на мяжы з Тайляндам. Адміністрацыйны падзел гораду прадстаўлены 5 акругамі: Чантабулі, Сікхотабонг, Ксаісэтха, Сісатанак і Хадксаіфонг.

Горад пачынае сваю гісторыю ў 1560 годзе, калі кароль Сэтхатхіратха загадаў пабудаваць новую сталіцу свайго каралеўства Лан Ксанг. Пасьля распаду Лан Ксанг у 1707 годзе, Віент’ян стаў незалежным каралеўствам. У 1779 годзе горад быў заваяваны войскамі Сіяму. Пасьля няўдалага паўстаньня пад кіраўніцтвам караля Аноўвонга, горад быў поўнасьцю зруйнаваны сіямскімі войскамі ў 1827 годзе і разам з усёй краінай трапіў у залежнасьць ад Сіяму. У 1893 годзе горад быў заняты французамі, а з 1899 году Віент’ян стаў сталіцай францускага пратэктарату Лаос. Пасьля атрыманьня незалежнасьці ў 1949 годзе горад стаў сталіцай Лаосу. Разьвіцьцё гораду на наступныя некалькі дзясяткаў гадоў было амаль спынена з прычыны бесьперапынных беспарадкаў і грамадзянскай вайны.