Герб Ісьляндыі
Герб Ісьляндыі | |
Апісаньне | |
---|---|
Зацьверджаны | 1944 |
Герб Ісьляндыі (па-ісьляндзку: Skjaldarmerki Íslands) у сучасным выглядзе прыняты ў 1944 годзе. Уяўляе сабой сіні шчыт, на якім намаляваны чырвоны крыж на срэбным крыжы. Шчыт трымаюць чатыры заступнікі (landvættir) Ісьляндыі, якія стаяць на кавалку лавы. Бык (Griðungur) — заступнік Паўднёва-Заходняй Ісьляндыі, арол або грыфон (Gammur) — Паўночна-Заходняй, цмок (Dreki) — Паўночна-Усходняй, волат (Bergrisi) — Паўднёваўсходняй. Гэтыя істоты карысталіся вялікай павагай у Ісьляндыі. Заступнікі адлюстроўваюцца і на авэрсе Ісьляндзкай кроны.
Урад Ісьляндыі выкарыстае дзяржаўны сьцяг з выявай гербу. Паліцыя Ісьляндыі выкарыстае жоўты сьцяг з выявай гербу.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На працягу стагодзьдзяў Ісьляндыя выкарыстоўвала некалькі гербаў. Першы, верагодна, — шчыт з шасьцю сінімі і шасьцю срэбнымі палоскамі. Другі, верагодна, — герб графства Ісьляндыя, падараваны каралём Нарвэгіі Хааканам IV. Гэта быў шчыт, верхняя палова якога была жоўтай, на ніжняй - 5 белых і 7 сініх палосак. На шчыце быў намаляваны чырвоны леў зь сякерай. Каля 1500 году гербам Ісьляндыі стала каранаваная вяленая рыба на чырвоным шчыце.
3 кастрычніка 1903 году герб Ісьляндыі быў заменены белым сокалам на сінім фоне. Ён выкарыстоўваўся да афіцыйнага прыняцьця першай вэрсіі гербу з заступнікамі 12 лютага 1919 году. Сокал выкарыстоўваўся на каралеўскім гербе Даніі пры каралю Крысьціяне X.
-
Герб Ісьляндскай садружнасьці, верагодна першы герб Ісьляндыі. -
Герб караля Крысьціяна X Ісьляндзкага з 1918 па 1944 і Дацкага з 1903 па 1948. Ісьляндыю ўяўляе сокал у ніжнім левым куце.