Глостэр

Глостэр
Герб Глостэру


Краіна: Вялікабрытанія
Плошча:
  • 34,5 км²[1]
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 01452
Геаграфічныя каардынаты: 51°51′52″ пн. ш. 2°14′40″ з. д. / 51.86444° пн. ш. 2.24444° з. д. / 51.86444; -2.24444Каардынаты: 51°51′52″ пн. ш. 2°14′40″ з. д. / 51.86444° пн. ш. 2.24444° з. д. / 51.86444; -2.24444
Глостэр на мапе Вялікабрытаніі
Глостэр
Глостэр
Глостэр
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.gloucester.gov.uk/

Глостэр (па-ангельску: Gloucester) — горад у графстве Глостэршыр на паўднёвым захадзе Ангельшчыны. Праз раку працякае рака Сэвэрн, паміж Котсўалдсам на ўсходзе і лесам Дын на захадзе, у 27 км на ўсход ад мяжы з Ўэйлзам. Уключаючы прадмесьці ў Глостэры пражывае каля 150 тысяч чалавек.

Глостэр быў заснаваны рымлянамі і стаў важным горадам і калёніяй у 97 годзе пры імпэратары Нэрве.

Першы статут горад атрымаў у 1155 годзе ад Гэнрыха II. У 1216 годзе Гэнрых III, якому было ўсяго дзесяць гадоў, быў увенчаны пазалочаным жалезным пярсьцёнкам у Капітульным доме Глостэрскай катэдры. Значнасьць Глостэра ў Сярэднявеччы падкрэслівае той факт, што ў ім быў шэраг манастырскіх установаў, у тым ліку абацтва Сьвятога Пятра, заснаванае ў 679 годзе. У 1643 годзе горад знаходзіўся ў аблозе, калі раялісцкія сілы спрабавалі захапіць горад падчас Ангельскай рэвалюцыі.

Асноўнай славутасьцю гораду зьяўляецца Глостэрская катэдра, якая зьяўляецца месцам пахаваньня караля Эдўарда II і Ўолтэра дэ Ласі. Акрамя таго, катэдра выкарыстоўвалася ў сцэнах фільму пра Гары Потэра. Іншыя цікавыя мясьціны ўключаюць музэй, школу мастацтва і навукі, былую акруговую астрогу, Шыр-Хол і мэмарыяльную царкву Ўайтфілда. У парку на поўдні гораду знаходзіцца курорт.

З эканамічнага пункту гледжаньня ў горадзе дамінуюць сфэра паслуг, ён мае моцны фінансавы, навукова-дасьледчы, дыстрыбутарскі сэктар і а таксама лёгкую прамысловасьць[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]