Дарога Р6 (Беларусь)
| |||
Івацэвічы — Пінск — Столін | |||
Краіна | Беларусь | ||
Статус | рэспубліканская | ||
Даўжыня | 157 км | ||
Пачатак | Івацэвічы | ||
Праз | Лагішын (66 км), Пінск (90 км) | ||
Канец | Столін (223 км) (157 км) | ||
Дарожнае пакрыцьцё | асфальт |
Дарога Р6 — рэспубліканская аўтамабільная дарога агульнага карыстаньня ў Беларусі, якая злучае Івацэвічы, Пінск і Столін, а таксама магістраль М1 з магістральлю М10. Працягласьць — 157 км. Праходзіць па тэрыторыі Івацэвіцкага, Пінскага і Столінскага раёнаў Берасьцейскай вобласьці.
Р-6 зьяўляецца найважнейшым міжнародным транзытным і турыстычным шляхам, які сумесна з дарогамі Р42, Р44 (Гарадзенская вобласьць), і Р88 (Берасьцейская вобласьць) злучае міжнародныя аўтадарожныя пункты пропуску Прывалкі (беларуска-летувіская граніца) і Верхні Церабяжоў (беларуска-ўкраінская граніца), а таксама сумесна з дарогай Р147 міждзяржаўны беларуска-ўкраінскі аўтадарожны пункт пропуску Невель.
Некалькі гадоў запар, Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь, сваімі пастановамі ўводзіць часовыя абмежаваньні нагрузак на восі транспартных сродкаў і самаходных машын у дачыненьні да рэспубліканскіх аўтамабільных дарог агульнага карыстаньня, у т. л. і да дарогі Р6. У 2016 годзе Мінтранс Беларусі пастановай № 6 ад 5 сакавіка ўвяло абмежаваньні ў вясновы (з 21 сакавіка да 22 красавіка) і летні (з 23 траўня да 31 жніўня) пэрыяды. У вясновы пэрыяд быў забаронены рух транспартных сродкаў і самаходных машын з абмежаваньнем нагрузкі на вось 8 т. па дарозе Р6 з 1,5—86 і 95—157,09 км. У летні пэрыяд быў забаронены рух транспартных сродкаў і самаходных машын з максымальна дапушчальнай нагрузкай на адзіночную вось ня больш за 6 т. з 11:00 да 20:00 пры дзённай тэмпэратуры паветра вышэй за 25°С[1].
Маршрут[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Адлегласьць (прыкладна) | Назва | Іншыя дарогі | |
---|---|---|---|
0 км | ![]() | Івацэвічы (вул. Віктара Клютко) | |
1,5 | ![]() | Івацэвічы | М1 E30 |
4 км | ![]() | Яглевічы | |
5 км | ![]() | Ёлкі | |
6,5 км | ![]() | Ёлкі — Гічыцы | |
9,5 км | ![]() | Уласаўцы, Хадакі | |
16 км | ![]() | Вулька Аброўская | |
19 км | ![]() | Козікі | |
28 км | ![]() | Аброва, Моталь | |
29 км | ![]() | Вялікая Гаць | |
31/32 км | ![]() ![]() | Сьвятая Воля, пад’езд да Турнай, Амяльная | |
35 км | ![]() | Доўгая | |
41 км | ![]() | Целяханы (пад’езд да вул. Савецкай) | Н222 |
44 км | ![]() | Целяханы (пад’езд да вул. Набяражнай) | |
35 км | ![]() ![]() | Краглевічы, пад’езд да Коланску, Амяльная | |
54 км | ![]() | пад’езд да Азарычаў, Сакалоўка, Клятная | |
59 км | ![]() | пад’езд да Валішча, Хваросна, Вулька Лаўская | |
62 км | ![]() | Трасцянка | |
65 км | ![]() | Лагішын | |
67 км | ![]() | Лагішын, пад’езд да Валішча, Хваросна, Вулька Лаўская | Р105 |
69 км | ![]() ![]() ![]() | Лагішын (АЗС «Беларуснафта» № 71) | |
72 км | ![]() | пад’езд да Іванісаўкі | |
76 км | ![]() | Мост цераз раку Ясельду | |
77 км | ![]() | пад’езд да Мерчыцаў, Моталю/Сінін | Н213/Н221 |
78 км | ![]() | Падбалоцьце | |
80 км | ![]() | Крыўчыцы | |
83 км | ![]() | пад’езд да Навасельля, Чэнчыцы | |
84 км | ![]() ![]() | Ставок, пад’езд да Красіева | |
84 км | ![]() | пад’езд да Чэнчыцаў, Навасельле | |
86 | ![]() | М10 | |
87 км | ![]() ![]() | Пасянічы, пад’езд да Асьнежыцаў | |
88 км | ![]() | Галева | |
90 км | ![]() | Запольле (вул. Паркавая) — Галева (вул. Леніна) | |
91 км | ![]() | Пінск | |
92 км | ![]() | Вул. Цэнтральная — вул. Першамайская | |
93 км | ![]() ![]() | Вул. Цэнтральная | |
94 км | ![]() | Вул. Завальная | Р8 |
95 км | ![]() | Мост праз раку Піну | |
96 км | ![]() | Пінск | |
100 км | ![]() | Стытычава | Р147 |
101 км | ![]() | Мост праз раку Прыпяць | |
102 км | ![]() | Да вёсак Кнубава, Вяляцічы | Н208 |
103 км | ![]() | Плешчыцы | |
104 км | ![]() | пад’езд да Горнава (аграсядзіба «Салнечнік») | |
107 км | ![]() | пад’езд да Лосічаў | |
108 км | ![]() | пад’езд да Сернічкаў | |
103 км | ![]() | Марозавічы | |
112 км | ![]() ![]() | Хлябы, да Лемяшэвічаў | Н226 |
114 км | ![]() | пад’езд да Каўбоў | |
115 км | ![]() ![]() | Лапаціна | |
116 км | ![]() | Мост праз раку Стыр | |
125 км | ![]() ![]() | Фядоры, да Ласіцку | Н224 |
130 км | ![]() | Калоднае | |
134 км | ![]() | Радчыцк | |
138 км | ![]() | Вялікі Лес | |
144 км | ![]() | пад’езд да Глінкі — Зубкова, Гарадная | Н592 |
151 км | ![]() ![]() ![]() | пад’езд да Рэчыцы | |
155 км | ![]() | да Відзібору, Першамайск | Н595 |
156 км | ![]() | Столін | |
157 км | ![]() ![]() ![]() | Столін (АЗС «Беларуснафта» № 78) | |
157 км | ![]() | Скрыжываньне Пінскай вуліцы і Камсамольскай плошчы г. Століна | Р88 |