Джордж Акерлоф
Джордж Акерлоф | |
анг. George Arthur Akerlof | |
2007 г. | |
Дата нараджэньня | 17 чэрвеня 1940[1][2] (84 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | эканаміст, прафэсар |
Навуковая сфэра | эканоміка і гаспадарка[d] |
Месца працы | Каліфарнійскі ўнівэрсытэт у Бэрклі |
Сябра ў | Нацыянальная акадэмія навук ЗША, Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], American Economic Association[d] і Эканаметрычнае таварыства[d][3] |
Навуковы кіраўнік | Робэрт Салоў[d] |
Вучні | Ўільям Дадлі[d] |
Узнагароды | |
Джо́рдж Акерлоф (1940; Нью-Гейвен, шт. Канэктыкут) — амэрыканскі эканаміст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы (2001) «за аналіз рынкаў зь несымэтрычнымі зьвесткамі(en)» разам з Джозэфам Стыгліцам і Майклам Спэнсам, заснавальнік інфармацыйнай эканамічнай тэорыі. Вядомы сваімі дасьледаваньнямі рынку працы і нярыначных заробкаў, якія ўтвараюць асновы новакэйнсіянскай школы макраэканомікі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і прафэсара Ельскага ўнівэрсытэту Геста Акерлофа са Швэцыі. Пачаў навучаньне ў Ельскім унівэрсытэце (бакаляўр эканомікі), скончыў у Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце (1966, доктар эканомікі). Пасьля амаль увесь час выкладаў у Каліфарнійскім унівэрсытэце ў Бэрклі]]. У 1967—1968 гг. працаваў прафэсарам Індыйскага статыстычнага інстытуту(en). У 1973 г. быў адным з супрацоўнікаў Камітэту эканамічных дарадцаў пры прэзыдэнце ЗША Рычардзе Ніксане. У 1978 г. перайшоў у Лёнданскую школу эканомікі і палітычных навук. У 1980 г. вярнуўся ў Каліфарнійскі ўнівэрсытэт у Бэрклі.
Дасьледаваньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У жніўні 1970 г. зьмясьціў у ангельскім «Штоквартальным часопісе эканомікі»(en) артыкул «Рынак "аўтабарахла": нявызначанасьць якасьці і рынкавы мэханізм»(en), у якім акрэсьліў істотныя цяжкасьці на рынках ва ўмовах асымэтрычных зьвестак[4] і за які атрымаў Нобэлеўскую ўзнагароду. 28 лістапада 1986 г. выдаў у Кембрыджы разам з жонкай Джэнет Елен(en) кнігу «Узоры зьдзельнага заробку(en) на рынку працы», дзе тлумачылася плата наймальнікам заработку звыш рынкавага ўраўнаважваньня(en)[5] насуперак высновам нэаклясычнай школы эканомікі. У 1993 г. выдаў у амэрыканскім часопісе «Брукінгзаўскія дакумэнты аб гаспадарчай дзейнасьці»(en) разам з Полам Ромэрам(en) артыкул «Марадэрства: гаспадарчае падоньне банкруцтва дзеля прыбытку», дзе апісваліся ўмовы, пры якіх уласьніку выгадней выціснуць сродкі з уласнага прадпрыемства замест таго, каб яго разьвіваць: «Банкруцтва дзеля прыбытку адбудзецца, калі дрэнны бухгальтарскі ўлік, слабое рэгуляваньне або нізкія спагнаньні за злоўжываньне даюць уласьнікам пабуджэньне плаціць сабе больш за вартасьць іх прадпрыемстваў і затым не выконваць сваіх даўгавых абавязкаў. Банкруцтва дзеля прыбытку найчасьцей адбываецца, калі дзяржава ручаецца за даўгавыя абавязкі прадпрыемства»[6].
У траўні 1996 г. зьмясьціў у «Штоквартальным часопісе эканомікі» разам з Майклам Кацам і сваёй жонкай артыкул «Разгляд пазашлюбнага дзетараджэньня ў Злучаных Штатах», дзе тлумачылася, якім чынам касаваньне крымінальнай адказнасьці за аборт і пашырэньне даступнасьці супрацьзачаткавых сродкаў сярод незамужніх жанчынаў прывяло да росту дзелі байструкоў сярод народжаных[7]. 29 студзеня 2009 г. выдаў у Прынстане(en) (шт. Нью-Джэрзі) разам з будучым Нобэлеўскім ляўрэатам Робэртам Шылерам кнігу «Жыцьцярадаснасьць: як чалавечая псыхалёгія кіруе гаспадаркай, і чаму гэта важна для сусьветнага капіталізму»(en), дзе тлумачылася значэньне пачуцьцяў пры гаспадарчым вырашэньні(en)[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ George A. Akerlof // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ George A. Akerlof // Munzinger Personen (ням.)
- ^ https://www.econometricsociety.org/society/organization-and-governance/fellows/current
- ^ Джордж Акерлоф. Рынак «аўтабарахла»: нявызначанасьць якасьці і рынкавы мэханізм (анг.) = The Market for “Lemons”: Quality Uncertainty and the Market Mechanism // Штоквартальны часопіс эканомікі : часопіс. — Жнівень 1970. — Т. 84. — № 3. — С. 488-500. — ISSN 0033-5533.
- ^ Джордж Акерлоф, Джэнет Елен. Узоры зьдзельнага заробку на рынку працы = Efficiency Wage Models of the Labor Market. — Кембрыдж: Выдавецтва ўнівэрсытэту, 1986. — 178 с. — ISBN 0-521-31284-1
- ^ Джордж Акерлоф, Пол Ромэр. Марадэрства: гаспадарчае падоньне банкруцтва дзеля прыбытку (анг.) = Looting: The Economic Underworld of Bankruptcy for Profit // Брукінгзаўскія дакумэнты аб гаспадарчай дзейнасьці : часопіс. — 1993. — Т. 24. — № 2. — С. 1-73. — ISSN 0007-2303.
- ^ Джордж Акерлоф, Джэнет Елен і Майкл Кац. Разгляд пазашлюбнага дзетараджэньня ў Злучаных Штатах (анг.) = An Analysis of Out-of-Wedlock Childbearing in the United States // Штоквартальны часопіс эканомікі : часопіс. — Травень 1996. — Т. 111. — № 2. — С. 277-317. — ISSN 0033-5533.
- ^ Джордж Акерлоф, Робэрт Шылер. Жыцьцярадаснасьць: як чалавечая псыхалёгія кіруе гаспадаркай, і чаму гэта важна для сусьветнага капіталізму = Animal Spirits: How Human Psychology Drives the Economy, and Why It Matters for Global Capitalism. — Прынстан: Выдавецтва ўнівэрсытэту, 2009. — 248 с. — ISBN 978-0-691-14233-3
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка на бачыне Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Бэрклі (анг.)
- Бібліяграфія Акерлофа // Дасьледніцкія паперы па эканоміцы(en)