Каляды (манэта)

Манэта «Каляды», 20 рублёў, рэвэрс
Манэта «Каляды», 20 рублёў, авэрс

Памятная манэта «Каляды» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі ўведзеныя ў абарачэньне 20 сьнежня 2004 году. Манэты выбіта са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікелевая — 1 рубель.

Манэта ўваходзіць у сэрыю Сьвяты і абрады беларусаў.

  • проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • вага манэты: 33.62 г
  • вага чыстага срэбра: 31.1 г
  • дыямэтар: 38.61 мм
  • манэта аксыдаваная з устаўкаю (сынтэтычны крышталь)
  • якасьць: «анцыркулэйтэд»
  • наклад: 5000 асобнікаў
  • кошт продажу ў НББ — 67 820 руб. бяз футляру
  • Авэрс: у коле, з геамэтрычным арнамэнтам, — выява дзяржаўнага гербу Беларусі, у цэнтры — саляны знак з васьміканцовай геамэтрычнай фігуры з элемэнтамі дэкору, што сымбалізуе сонечныя промні; долу зьмешчаны год біцьця, для срэбра — чыстая вага каштоўнага мэталю і проба; па колу — надпісы: з гары — «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», долу — «ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ» на срэбранай і «АД3ІН РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
  • Рэвэрс: па цэнтру — на тле навакольля, — рэльефная выява каляднай зоркі (на срэбранай манэце зьмешчаны сынтэтычны крышталь блакітнага колеру); зьлева і справа — элемэнты беларускага каляднага арнамэнту; долу па-колу надпіс: «КАЛЯДЫ».