Маха Ўачыралонгкон

Маха Ўачыралонгкон
Памылка Lua: expandTemplate: template "мова-sa-sidd" does not exist.
з 13 кастрычніка 2016
Папярэднік Пхуміпон Адульядэт[d]
28 сьнежня 1972 — 13 кастрычніка 2016
Папярэднік Vajiravudh[d]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 28 ліпеня 1952(1952-07-28)[1][2] (72 гады)
Сужэнец: Soamsawali, Princess Suddhanarinatha[d], Sujarinee Vivacharawongse[d], Срырасмі[d] і Queen Suthida[d]
Дзеці: Баджракіціябха[d], Juthavachara Vivacharawongse[d], Vacharaesorn Vivacharawongse[d], Chakriwat Vivacharawongse[d], Vatcharawee Vivacharawongse[d], Сірыванавары Нарытатана[d] і Дзіпангкорн Расмічоці[d]
Бацька: Пхуміпон Адульядэт[d]
Маці: Сырыкіт[d]
Адукацыя:
Узнагароды:
Выява аўтографу

Маха Ўачыралонгкон, Рама Х (па-тайску: มหาวชิราลงกรณ, máhǎː wáʨʰíraːloŋkɔːn[3], 28 ліпеня 1952) — кароль Тайлянду з дынастыі Чакры, абвешчаны 29 лістапада 2016 году [4], а каранаваны 4 траўня 2019 году[5]. Адзіны сын караля Пхуміпону Адульядэта, які памёр 13 кастрычніка 2016 году.

З 1972 году поўны тытул — Самдэт Пхра Барома Орасатхірат Чао Фан Маха Ўатчыралонгкорн Саям Макутрачакуман (тайск. สมเด็จพระบรมโอรสาธิราช เจ้าฟ้ามหาวชิราลงกรณ สยามมกุฎราชกุมาร — Яго каралеўская высокасьць кронпрынц Маха Ўчыралонгкорн, спадчыньнік трону).

Пачатковую адукацыю атрымаў у Бангкоку. Потым вучыўся ў Вялікабрытаніі і Аўстраліі. У 1976 годзе скончыў Каралеўскі вайсковы каледж у Канбэры (Аўстралія), дзе атрымаў адукацыю вайсковага лётчыка.

Служыў у якасьці афіцэру штаба ў Кіраўніцтве ваеннай выведцы, а ў 1978 годзе быў прызначаны камандзірам батальёну, потым палка асабістай гвардыі караля.

У у 1970-х складзе лётнага палка ўдзельнічаў у баявых дзеяньнях супраць камуністычных паўстанцаў і віетнамскіх партызан на граніцы з Камбоджай.

Абвешчаны каралём Тайлянду 29 лістапада 2016 году.

The Coronation of King Rama X B.E. 2562 (A.D. 2019)

Кароль Пхуміпон Адульядэт прызначыў свайго адзінага сына спадчыньнікам строну адмысловым дэкрэтам ад 28 сьнежня 1972 году. Ён стаў першым з 1935 году каралём, які нарадзіўся на тэрыторыі краіны, паколькі Пхуміпон Адульядэт нарадзіўся ў ЗША, Ананда Махідолэ (гады праўленьня: 1935—1946) — у Нямеччыне.

Пасьля сьмерці Пхуміпона Адульядэта 13 кастрычніка 2016 году Маха Ўачыралонгкон мусіў быць абвешчаны наступным каралём Тайлянду[4]. Спадчынны прынц папрасіў адтэрміноўку ў абвяшчэньні яго каралём, каб захаваць жалобу. Замест яго Прэм Цінсуланон быў рэгэнтам Тайлянду[6] да 29 лістападу, калі Маха Ўачыралонгкон быў абвешчаны каралём[4].

Каранацыя Рамы X чакалася на восень 2017 году[4]. Але пачалася трохдзённая цырымонія каранацыі толькі 4 траўня 2019 году. 66-гадовы манарх узышоў на пасад пад імем Рамы X. За некалькі дзён да каранацыі Рама X ажаніўся са сваёй целаахоўніцай, генэралам Сутхідай Тычай[7]. Яна атрымала троннае імя каралева Сутхіда.

  1. ^ а б Maha Vajiralongkorn // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  2. ^ а б Maha Vajiralongkorn // Munzinger Personen (ням.)
  3. ^ Вымаўленне імя, Jim Tedder, Voice of America
  4. ^ а б в г В Таиланде провозгласили нового короля ТАСС Праверана 2016-11-29 г.
  5. ^ У Тайляндзе каранаваны першы манарх за 70 гадоў, радыё свабода, 4-05-2019
  6. ^ Profile: Thai regent Prem Tinsulanonda. BBC (15 October 2016). Праверана 2016-10-27 г.
  7. ^ У Тайляндзе каранаваны першы манарх за 70 гадоў, Радыё Свабода, 4-05-2019

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]