Палец

Пальцы рукі чалавека
Адзінец (pollex)
Паказальнік (index)
Сярэднік (medius)
Персьцянец (anularius)
Мезены палец (digitus minimus)

Па́льцы — часткі цела чатырохногіх хрыбетных (неабавязкова), разьмешчаныя з канцоў канечнасьцяў і прызначаныя, у асноўным, для дотыку і маніпуляцыі (асабліва ў прыматаў). У птушак пальцы пярэдніх канечнасьцяў служаць часткаю каркаса крылаў, а ў рукакрылых яны зьяўляюцца ягонаю асноўнаю часткаю.