Прэзыдэнт
Прэзыдэ́нт (ад лацінскага: praesidens, які сядзіць наперадзе) — вышэйшая дзяржаўная пасада, калі форма дзяржаўнага кіраваньня рэспубліка, кіраўнік камэрцыйнай арганізацыі, грамадзкага аб’яднаньня, унівэрсытэту ці іншай арганізацыі.
Акрамя асноўнага існуе яшчэ некалькі відаў дзяржаўнай прэзыдэнцкай улады:
- Пажыцьцёвы прэзыдэнт — гэта кіраўнік дзяржавы, які, згодна з заканадаўствам сваёй краіны, выконвае свае абавязкі да сьмерці. Гэта схаваная форма дыктатуры. Пажыцьцёвымі прэзыдэнтамі, якія памерлі падчас свайго кіраваньня былі Ёсіф Броз Ціта (Югаславія), Франсуа Дзювалье (Гаіці). У наш час у сьвеце няма пажыцьцёвых прэзыдэнтаў.
- Ганаровы прэзыдэнт — гэта ганаровы тытул які:
- Можа быць дадзены ў межах якой-небудзь арганізацыі (напрыклад, ганаровы прэзыдэнт цэнтру імя Адама Сміта). Гэта адпавядае тытулу ганаровага кіраўніка.
- Гэта можа быць тытул ганаровага кіраўніка дзяржавы.
- Часовы прэзыдэнт — асоба, якая выконвае абавязкі кіраўніка дзяржавы часова, калі сапраўдны прэзыдэнт ня мае магчымасьці выконваць свае абавязкі (ў некаторых краінах гэта віцэ-прэзыдэнт, кіраўнік ураду, сьпікер парлямэнту і г.д.).
У Беларусі інстытут прэзыдэнцкай улады быў уведзены ў 1994 годзе. Першым прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь стаў Аляксандар Лукашэнка.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прэзыдэнт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў