Рабат
Рабат | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1150 | ||||
Краіна: | Марока | ||||
Рэгіён: | Рабат-Сале-Зэмур-Заер | ||||
Мэр: | Амар Эль-Бахраўі | ||||
Плошча: | 1088,77 км² | ||||
Вышыня: | 75 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2009) | |||||
колькасьць: | 627 000 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 575,88 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | 537 | ||||
Паштовы індэкс: | 10000–10220 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 34°1′31″ пн. ш. 6°50′10″ з. д. / 34.02528° пн. ш. 6.83611° з. д.Каардынаты: 34°1′31″ пн. ш. 6°50′10″ з. д. / 34.02528° пн. ш. 6.83611° з. д. | ||||
Рабат | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Раба́т (па-арабску: الرباط) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Марока, разьмяшчаецца на захадзе краіны, на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяна ў вусьці ракі Бу Рагах. Насельніцтва аглямэрацыі налічвае 1,7 млн чалавек.
Горад зьяўляецца буйным прамысловым цэнтрам (разьвіцьцё атрымалі хімічная, металюргічная, харчовая, лёгкая прамысловасьці), грае значную ролю ў палітычным і культурным жыцьці краіны. Зьяўляецца турыстычным цэнтрам Марока. У горадзе ёсьць міжнародны аэрапорт і буйны марскі порт.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад быў заснаваны ў 1150 годзе султанам Абд аль-Муніна з дынастыі Альмахадаў, недалёка ад старажытнага рымскага ўмацаваньня Сала Калёнія. Гэта быў фарпост для падрыхтоўкі арабскага нападзеньня на Ібэрыйскі паўвостраў. У пачатку XVII стагодзьдзя горад прыняў мусульманаў, якія былі выгнаны з Гішпаніі яе хрысьціянскімі ўладарамі.
Каля сотні гадоў Рабат быў цэнтрам пірацтва ў заходняй частцы Міжземнага мора. У 1911 годзе горад быў акупаваны французамі. З 1912 году горад стаў сталіцай Марока, францускага пратэктарату. Пасьля атрыманьня незалежнасьці Марока ў 1953 годзе Рабат стаў яго сталіцай.
|