Ротніца
Ротніца лац. Rotnica | |
лет. Ratnyčia | |
![]() Касьцёл | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Аліцкі |
Раён: | Друскеніцкі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°0′0″ пн. ш. 24°1′0″ у. д. / 54° пн. ш. 24.01667° у. д.Каардынаты: 54°0′0″ пн. ш. 24°1′0″ у. д. / 54° пн. ш. 24.01667° у. д. |
Ротніца на мапе Летувы ![]() ![]() Ротніца | |
![]() |
Ротніца (лет. Ratnyčia) — вёска ў Летуве, пры ўтоку ракі Ратнічанкі ў Нёман. Адміністрацыйна належыць да Друскенікаў, знаходзіцца ва ўсходняй частцы места.
Ротніца — даўняе мястэчка гістарычнай Троччыны, побач зь якім праходзіць паўночна-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася магіла Яна Чачота, помнік гісторыі XIX ст.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8b/Rotnica%2C_%C5%9Aviatoha_Barta%C5%82amieja._%D0%A0%D0%BE%D1%82%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0%2C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D1%8F_%28E._Navicki%2C_1908%29.jpg/220px-Rotnica%2C_%C5%9Aviatoha_Barta%C5%82amieja._%D0%A0%D0%BE%D1%82%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0%2C_%D0%A1%D1%8C%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%BE%D0%B3%D0%B0_%D0%91%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BB%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D1%8F_%28E._Navicki%2C_1908%29.jpg)
Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Ротніца ўпамінаецца ў XVII ст. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Троцкага павету Троцкага ваяводзтва.
У 1762 годзе з фундацыі Лявона Сапегі ў Ротніцы збудавалі касьцёл.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f6/Rotnica%2C_Jan_%C4%8Ca%C4%8Dot._%D0%A0%D0%BE%D1%82%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0%2C_%D0%AF%D0%BD_%D0%A7%D0%B0%D1%87%D0%BE%D1%82_%28E._Navicki%2C_1908%29.jpg/220px-Rotnica%2C_Jan_%C4%8Ca%C4%8Dot._%D0%A0%D0%BE%D1%82%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%B0%2C_%D0%AF%D0%BD_%D0%A7%D0%B0%D1%87%D0%BE%D1%82_%28E._Navicki%2C_1908%29.jpg)
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ротніца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Троцкім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год у мястэчку было 44 будынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ротніцу занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ротніца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[1]. У 1920 годзе мястэчка апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1939 году савецкія войскі занялі Ротніцу, а ўлады СССР перадалі мястэчка Летуве. У чэрвені 1941 — ліпені 1944 году Ротніца знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
- Мястэчка на малюнках Напалеона Орды
- Рака Ратнічанка, 1868 г.
- Рака Ратнічанка
- Магіла Яна Чачота
- Магіла Яна Чачота
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 217 чал., зь 46 каталікоў і 171 юдэй[2]
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 560 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Сьвятога Барталамея Апостала (1910)
- Магіла Яна Чачота (1847)
- Могілкі юдэйскія
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Krzywicki J. Rotnica // Słownik geograficzny... T. IX. — Warszawa, 1888. S. 812.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|