Сейм

Рака
Сейм
Агульныя зьвесткі
Выток Белгародзкая вобласьць, Чарнігаўская вобласьць і Сумская вобласьць
Вусьце Дзясна
Краіны басэйну Украіна і Расея
Вобласьці Сумская вобласьць, Курская вобласьць і Белгародзкая вобласьць
Даўжыня
  • 696 км
Плошча басэйну 27 500 км²

Сейм — рака, левы прыток ракі Дзясна. Даўжыня складае 717 км, плошча басэйна 27500 км².

Працякае празь Сярэднярускае ўзвышша і Прыдняпроўскую нізіну.

Пераважная шырыня рэчышча 80—100 м, даліны — 9—12 км. Рэчышча зьвілістае, суправаджаецца шматлікімі старыцамі і абалонавымі азёрамі. Правы бераг высокі, круты, левы — пакаты. Замярзае ў канцы лістапада — у сьнежні, ускрываецца ў канцы сакавіка — пачатку красавіка. У нізоўі суднаходная.