Сыдэрычны пэрыяд

Сыдэры́чны пэры́яд абарачэ́ньня (ад па-лацінску: sidus, зорка) — адрэзак часу, у якім нейкае нябеснае цела-спадарожнік зьдзяйсьняе вакол галоўнага цела поўны абарот. Паняцьце «Сыдэрычны пэрыяд звароту» прымяняецца да целаў, якія абарочваюцца вакол Зямлі — Месяца (Сыдэрычны месяц) і штучных спадарожнікаў, а таксама плянэт, камэт і інш., што абарочваюцца вакол Сонца

Сыдэрычны пэрыяд таксама называюць годам. Напрыклад, мэркурыянскі год, юпітэрыянскі год, і г. д.

Плянэта Сыдэрычны пэрыяд
Мэркурый 87,97 дзён
Вэнэра 224,7 дзён
Зямля 1 год або 365,2564 дзён
Месяц 27,322 дзён
Марс 1,88 году
Астэроіды 4,6 году
Юпітэр 11,86 гадоў
Сатурн 29,46 гадоў
Уран 84,02 гадоў
Нэптун 164,78 гадоў
Плютон 248,09 гадоў
Хаўмэя 285 гадоў
Макемаке 309,88 гадоў
Эрыс 557 гадоў
Сэдна 12 059 гадоў