Сьняжное
Сьняжное лац. Śniažnoje | |||||
укр. Сніжне | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1784 | ||||
Горад з: | 1938 | ||||
Былая назва: | Васільеўка | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Данецкая | ||||
Раён: | Сьняжнянская меская рада | ||||
Мэр: | Аляксандар Даронін | ||||
Плошча: | 18,9 км² | ||||
Вышыня: | 278 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2013) | |||||
колькасьць: | 48 485 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 2565,34 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | (+380) 6256 | ||||
Паштовыя індэксы: | 86500—86579 | ||||
КОАТУУ: | 1414400000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°1′0″ пн. ш. 38°46′0″ у. д. / 48.01667° пн. ш. 38.76667° у. д.Каардынаты: 48°1′0″ пн. ш. 38°46′0″ у. д. / 48.01667° пн. ш. 38.76667° у. д. | ||||
Сьняжное | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Сьняжнянская меская рада |
Сьняжно́е[2] (па-ўкраінску: Сніжне), да 1864 — Васільеўка (укр. Василівка) — места (з 1938 р.) абласнога падпарадкаваньня Данецкай вобласьці. Насельніцтва — 48 485 жыхароў (2013).
Каменнавугальныя шахты, прамкамбінат, завод хімічнага машынабудаваньня, швейная фабрыка й інш.; 4 праф.-тэхн. вучэльні, горназдабыўчы тэхнікум. Здабыча антрацыту пачалася ў 1900 року.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Места пачыналася як невялікае паселішча Васільеўка ў 1784 року, названае ў гонар палкоўніка сотні Данскога Казацкага войска Васільева, што тут пасяліўся. Мясцовая легенда сьведчыць, што назву «Сьняжное» паселішча атрымала ад самой Кацярыны ІІ, калі пад час аднаго зімовага падарожжа ейны экіпаж застраг у сьнезе ў адным са шматлікіх яраў. Пазьней у мясцовых гаворках замацаваўся іншы націск, на апошнім складзе.
У дзевятнаццатым стагодзьдзі пачынаецца вуглездабыча, расьце колькасьць шахтаў.
У кастрычніку 1941 року Сьняжное было захопленае нямецкімі войскамі. У 1943 у раёне места працягнуўся Мівус-фронт, найбольш умацаваная кропка якога — гара Савур-Магіла, разьмешчаная за некалькі кілямэтраў ад Сьняжнога, — працяглы час не давала магчымасьці вызваліць места. Цяпер дата вызваленьня Сьняжнога (1 верасьня 1943) адзначаецца як дзень места.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У месцы знаходзіцца 43 гістарычныя славутасьці. Сярод асобаў, якім прысьвечаная найбольшая колькасьць помнікаў раёну, першую пазыцыю займае Ленін — 4 помнікі (па гэтым паказьніку Сьняжное трымае трэцюю пазыцыю на Данеччыне пасьля Данецку ды Янакіева). 14 помнікаў — брацкія магілы савецкіх вояў і партызанаў.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Павал Маразенка (1939—1991) — савецкі актор тэатру і кіно, Заслужаны артыст УССР.
- Раман Піліпчук (нарадзіўся ў 1967 годзе) — савецкі і ўкраінскі футбаліст, трэнэр, майстар спорту СССР.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Помнік Гагарыну
- Школа №1
- Музэй баявой славы
- Храм на 10 шахце
- Помнік жанчынам-пілётам
- Сьвята-Дзьмітраўскі храм
- Воданапорная вежа
- Чыгуначная станцыя «Соф’іна-Брыдзкая»
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Державний комітет статистики України. Чисельність наявного населення України на 1 січня 2013 року, Київ-2013 (pdf)
- ^ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — 576 с. — ISBN 985-11-0106-0 С. 37
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Енциклопедія українознавства(uk) : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка ; гол. ред. проф., д-р В. Кубійович(uk). — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955—1995. — ISBN 5-7707-4049-3
- Р. Ф. Огренич, Н. В. Брівко та ін. Доленосна Сніжнянська земля (істория міста Снежне). Донецьк: Східний видавничий дім. 2012. 184 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сьняжное — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Інфармацыйна-пазнавальны партал Сьняжнога
- Данбаская шырата // Укр. тиждень