Танкер
Танкер (па-ангельску: tanker) — марское або рачное грузавое судна, прызначанае для перавозкі наліўных грузаў. Корпус танкера ўяўляе сабой жорсткі мэталічны каркас, да якога прымацаваная мэталічная абшыўка. Корпус дзеліцца перагародкамі на шэраг адсекаў (танкаў), якія запаўняюцца наліўнымі грузамі. Аб’ём аднаго танка можа складаць ад 600 да 10 000 м³ і больш для буйнатанажных танкераў. З мэтай забесьпячэньня астойлівасьці танкера ў парожнім стане частка танкаў запаўняецца вадой.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 425. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Логвинович Э. Г. Танкер(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыкляпэдыя (рас.)
- Наливное судно(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыкляпэдыя (рас.)