Узвод
Узвод[1][2], зьвяз[3][4][5][6] — тактычнае падразьдзяленьне, што ўваходзіць у склад роты, батарэі. Асобныя ўзводы могуць утрымлівацца паводле самастойных штатаў у складзе частак, злучэньняў, упраўленьняў, установаў і іншых. Існуе ва ўсіх родах войскаў і спэцыяльных войсках, а таксама ў частках і падразьдзяленьнях забесьпячэньня й абслугоўваньня большасьці ўзброеных сілаў сьвету. Звычайна складаецца з 2—4 аддзяленьняў (разьлікаў, экіпажаў).
Віды: мотастралковыя, мотапяхотныя, пяхотныя, парашутна-дэсантныя, танкавыя, артылерыйскія, мінамётныя, процітанкавыя, разьведвальныя, сапэрныя, сувязі, кіраваньня, камэнданцкія, рэгуляваньня, мэдыка-санітарныя, гаспадарчыя, забесьпячэньня, абслугоўваньня й іншыя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Узвод (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: 5-томнік 1977-1984 гг. пад рэд. К.Крапівы) // Скарнік, 1 чэрвеня 2013 г. Праверана 14 сакавіка 2018 г.
- ^ Вячаслаў Ракіцкі. Пачаткі беларускае вайсковае гісторыі ў XX стагодзьдзі // Радыё «Свабода», 7 верасьня 2000 г. Праверана 14 сакавіка 2018 г.
- ^ Станіслаў Суднік, Сяргей Чыслаў. Расейска-беларускі вайсковы слоўнік. — Менск: Белфранс, 1997. — ISBN 985-6425-02-6
- ^ Віталь Мікула Страявы вайсковы статут. — Менск: Выдавецтва школьных падручнікаў і літаратуры для моладзі, 1943. — С. 19. — 31 с.
- ^ Францішак Кушаль. Спробы арганізацыі беларускага войска пры нямецкай акупацыі Беларусі // Беларускі Гістарычны Агляд. — 1998.
- ^ Лявон Юрэвіч Жыцьцё пад агнём. Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі. Электроннае выданьне. — ARCHE, 1999.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |