Шаснаццатковая сыстэма зьлічэньня
Шаснаццатко́вая сыстэ́ма зьлічэ́ньня — пазыцыйная сыстэма зьлічэньня з базай 16. Для запісу адвольнага ліка выкарыстоўваецца 16 лічбаў: 0-9 — а таксама 6 першых літараў лацінскага альфабэту): A, B, C, D, E, F. Напрыклад, 5FB216 = (5 × 16³) + (15 × 16²) + (11 × 161) + (2 × 160) = 24 49810.
Кожная шаснаццатковая лічба ўяўляе сабой 4 двайковыя лічбы (г. зв. ніблы), таму шаснаццатковыя лікі выкарыстоўваюць для болей зручнай перадачы і апрацоўкі бінарных лікаў у кампутарах і іншых лічбавых прыладах. Напрыклад, байт прымае значэньні ад 0 да 25510, што можна запісаць як ад 00 да FF у шаснаццатковай сыстэме.
Выкарыстаньне шаснаццатковых лічбаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па-за кантэкстам, літары A-F могуць быць зблытаныя са звычайнымі літарамі. Для разьвязаньня гэтага існуюць некалькі выйсьцяў: пазначыць базу ліку (51210 — дзясятковы лік, 51216 — шаснаццатковы, які роўны 129810). У праграмаваньні і сумежных кампутарных сфэрах існуе некалькі варыянтаў пазначэньня шаснаццатковых лікаў:
- Для URL выкарыстоўваецца сымбаль адсотка
%
, за якім ідзе дзьвюхлічбавы (для аднабайтавых кадыровак) шаснаццатковы лік:http://example.com/staronka%20z%20prahałami
, дзе 2016 = 3210, код прагалу. - У XML і XHTML кожны сымбаль можна дадаць праз выраз
&#код;
, дзекод
— 1-6-лічбавы шаснаццатковы код, адпаведны сымбалю ў Unicode. - У HTML і CSS 6-лічбавым шаснаццатковым лікам можна выразіць колер элемэнту: па дзьве лічбы для чырвонага, жоўтага і сіняга. Абазначаецца колер пры дапамозе сымбалю
#
, напрыклад:#ffffff
— для белага колеру.[1] CSS таксама дазваляе выкарыстаньне трохлічбавых выразаў для скароту:#fa3
— тое самае, што#ffaa33
, колер якога залаты аранжавы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Hexadecimal Numbers Guide (анг.)
Гэта — накід артыкула па матэматыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |