Юзу

Юзу
Плады (2011 год)
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты
ЦарстваРасьліны
ПадцарстваЗялёныя расьліны
АддзелКветкавыя расьліны
КлясаДвухдольныя
НадатрадРазіды
АтрадСапіндакветныя
СямействаРутавыя
ПадсямействаПамаранцавыя
ПадтрыбаЦытрусавыя
РодЦытрус
Бінамінальная намэнклятура
Citrus junos Філіп Зібальд

Юзугібрыд мандарына і ічанскай папэды.

Плод мае бугрыстую скурку жоўтага або зялёнага адценьня. Таксама плод мае кіслы смак і ўзбуджальны цытрусавы водар. Назву японскі лімон атрымаў, калі ў VII стагодзьдзі будыйскія манахі завезьлі яго ў Японію з мацерыка. Дагэтуль меў пашырэньне ў Карэі і Кітаі[1].

Юзу пераважна выкарыстоўваюць у якасьці аддушкі. Цэдру юзу дадаюць у якасьці заправы ў суп місо і локшыны, мясныя і рыбныя стравы. Таксама на аснове цэдры вырабляць джэм, дэсэрт, напой і сыроп. Кіслы і духмяны сок юзу выкарыстоўваюць замест воцату ў падліве понзу. На зімовае сонцастаяньне ў Японіі прымаюць ванну з пладамі юзу[1].

  1. ^ а б Ірына Тамковіч. Незвычайная гародніна і садавіна // Крынічка. — 5 сьнежня 2013. — № 35 (493).