10 ліпеня
← ліпень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 год Усе дні |
10 лі́пеня — 192-і дзень году (191-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 175 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1919 — у Гародні польскі ўлады забаранілі газэту Родны край, а рэдактара Тамаша Грыба арыштавалі
- 1972 — у вёсцы Вязынка Маладэчанскага раёну адкрыты Купалаўскі мэмарыяльны запаведнік «Вязынка»
- 1980 — у Менску заснаваны Дзяржаўны літаратурны музэй Петруся Броўкі
- 1992 — урад Беларусі стаў чальцом Міжнароднага валютнага фонду
- 1993 — скончыўся I зьезд беларусаў сьвету
- 1994 — другі тур Прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 1994 году
- 1999 — у Менску ўсталяваны помнік Аляксандру Пушкіну
- 2016 — у Францыі скончыўся Чэмпіянат Эўропы па футболе.
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1509 — Жан Кальвін, францускі рэлігійны рэфарматар
- 1775 — Пятро Пракаповіч, навуковец-пчаляр, які першым у сьвеце вынайшаў паўразборны рамовы вулей
- 1781 — Антон Марціноўскі, беларускі выдавец і публіцыст
- 1856 — Нікола Тэсла, сэрбска-амэрыканскі фізык, вынаходнік, аўтар больш за 300 патэнтаў у розных галінах інжынэрнай тэхнікі
- 1871 — Марсэль Пруст, францускі пісьменьнік
- 1871 — Пётра Сергіевіч, беларускі жывапісец і графік, мастак-манумэнталіст.
- 1895 — Нахум Гольдман, грамадзкі дзеяч, адзін зь лідэраў сіянісцкага руху, заснавальнік і прэзыдэнт Сусьветнага жыдоўскага кангрэсу
- 1902 — Нікалас Ґільлен, кубінскі паэт
- 1905 — Іван Тур савецкі партыйны дзеяч
- 1906 — Хорхэ Ікаса, эквадорскі пісьменьнік
- 1914 — Яфрэм Карпачоў, беларускі гісторык
- 1931 — Эліс Мунро, канадзкая навэлістка, ляўрэат Букераўскай прэміі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
- 1942:
- Віктар Бялевіч, беларукі баскетбольны трэнэр
- Пятро Клімук, беларускі савецкі касманаўт
- Роні Джэймз Дыё, амэрыканскі гэві-мэтал-вакаліст і аўтар песень
- 1947 — Пётар Русаў, беларускі археоляг
- 1976 — Людавік Жулі, францускі футбаліст
- 1977 — Віктар Ганчарэнка, футбаліст, галоўны трэнэр футбольнага клюбу БАТЭ
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1559 — Генрых II, кароль Францыі
- 1944 — Язэп Урбановіч, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў антыфашысцкага падпольля і партызанскага руху на Берасьцейшчыне
- 2009 — Іван Коўкель, гісторык
- 2018 — Мікалай Дземянцей, беларускі савецкі палітычны дзяяч