1929
Гады |
1926 · 1927 · 1928 — 1929 — 1930 · 1931 · 1932 |
Дзесяцігодзьдзі |
1900‑я · 1910‑я — 1920‑я — 1930‑я · 1940‑я |
Стагодзьдзі |
XIX ст. — XX стагодзьдзе — XXI ст. |
Грыгарыянскі каляндар | 1929 MCMXXIX |
Ад заснаваньня Рыму | 2682 |
Армянскі каляндар | 1378 ԹՎ ՌՅՀԸ |
Каляндар Багаі | 85 — 86 |
Бізантыйскі каляндар | 7437 — 7438 |
Бірманскі каляндар | 1291 |
Будысцкі каляндар | 2473 |
Каляндар бэрбэраў | 2879 |
Габрэйскі каляндар | 5689 — 5690 |
Галяцэнскі каляндар | 11929 |
Іранскі каляндар | 1307 — 1308 |
Індуісцкія календары | |
· Бікрам Самват | 1984 — 1985 |
· Нацыянальны каляндар | 1851 — 1852 |
· Калі-юга | 5030 — 5031 |
Карэйскі каляндар | 4262 |
Кітайскі каляндар | 4625 — 4626 |
Копцкі каляндар | 1645 — 1646 |
Мусульманскі каляндар | 1347 — 1348 |
Тайскі сонечны каляндар | 2472 |
Этыёпскі каляндар | 1921 — 1922 |
1929 (MCMXXIX) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў аўторак; 1929-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 929-ы год II тысячагодзьдзя, 29-ы год XX стагодзьдзя і 10-ы і апошні год 1920-га дзесяцігодзьдзя.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня — заснаваньне Беларускай акадэміі навук
- 11 лютага — падпісаньне Лятэранскай дамовы ў Рыме, у выніку чаго створаны Ватыкан
- Кастрычнік — пачалося выданьне часопіса «Іскры Ільліча» (са сьнежня 1924 да верасьня 1929 выдаваўся часопіс «Беларускі піянер»)
- Кастрычнік — пачатак вялікай дэпрэсыі
- Эрнэст Лоўрэнс сканструяваў першы цыклятрон
- Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры дастаецца Томасу Ману
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 15 студзеня — Марцін Лютэр Кінг, амэрыканскі грамадзкі дзяяч
- 31 студзеня — Анатоль Грыцкевіч, беларускі гісторык, доктар гістарычных навук
- 23 лютага — Аляксій II, патрыярх Маскоўскі і ўсея Русі (1990—2008)
- 4 сакавіка — Бэрнард Хайтынк, нідэрляндзкі дырыгент
- 6 сакавіка — Фазіль Іскандэр, абхаскі пісьменьнік
- 29 сакавіка — Ленарт Мэры, эстонскі пісьменьнік і палітык, прэзыдэнт Эстоніі (1992-2001)
- 1 красавіка — Мілан Кундэра, клясык чэскае літаратуры
- 26 красавіка — Юры Туронак, беларускі гісторык, дзяяч эміграцыі
- 4 траўня — Одры Хэпбэрн, амэрыканская кінаакторка
- 10 чэрвеня — Людміла Зыкіна, расейская народная і эстрадная сьпявачка
- 24 жніўня — Ясір Арафат, шматгадовы кіраўнік палестынскай аўтаноміі
- 10 верасьня — Яўген Глебаў, беларускі і савецкі кампазытар, пэдагог
- 12 верасьня — Мікалай Матукоўскі, беларускі драматург
- 15 верасьня — Арлен Кашкурэвіч, народны мастак Беларусі
- 23 верасьня — Міраслаў Масакоўскі, польскі лекар-нэўроляг і нэўрапатоляг
- 27 лістапада — Норбэрт Рандаў, нямецкі славіст, перакладнік, выдавец
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 4 красавіка — Карл Бэнц, нямецкі канструктар рухавікоў і аўтамабіляў
- 12 верасьня — Яніс Райніс, латыскі паэт, драматург
- 4 кастрычніка — Пётар Сяўрук, беларускі паэт
- 6 кастрычніка — Чэслаў Янкоўскі, польскі паэт, крытык, публіцыст, гісторык-краязнаўца
- 31 кастрычніка — Эліяху Файнштайн, рабін