22 лістапада
← лістапад → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | ||||
4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 |
11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 |
18 | 19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 |
25 | 26 | 27 | 28 | 29 | 30 | |
2024 год Усе дні |
22 лістапа́да — 327-ы дзень году (326-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 40 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1220 — Фрыдрых II каранаваны ў Рыме папам Ганорыюсам III на пасаду кайзэра
- 1914 — на Заходнім фронце скончылася Фляндрская бітва
- 1918 — Юзэф Пілсудзкі абвешчаны «часовым начальнікам» Польшчы
- 1942 — Другая сусьветная вайна: Сталінградзкая бітва — генэрал Паўлюс паведамляе Адольфу Гітлеру ў тэлеграме пра акружэньне 6-й нямецкай арміі
- 1943 — Лібан атрымлівае незалежнасьць ад Францыі
- 1963 — у Даласе (Тэхас, ЗША) забіты Джон Фіцджэралд Кенэдзі
- 2004 — пачатак Аранжавай рэвалюцыі ва Ўкраіне
- 2005 — Ангела Мэркель стае першай жанчынай-канцлерам Нямеччыны
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1710 — Вільгельм Бах, нямецкі кампазытар, арганіст
- 1722 — Рыгор Скаварада, украінскі мысьляр, асьветнік, паэт
- 1801 — Уладзімер Даль, расейскі лексыкограф
- 1869 — Андрэ Жыд, францускі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі
- 1889 — Люцыян Хвецька, сьвятар, дзяяч беларускага хрысьціянскага руху
- 1890 — Шарль дэ Голь, генэрал, прэзыдэнт Францыі
- 1895 — Казімер Пацэвіч, польскі мастак, афіцэр
- 1940 — Тэры Гіліям, амэрыканска-брытанскі кінарэжысэр
- 1940 — Франк Дзюваль, нямецкі кампазытар, дырыгент, сьпявак
- 1954 — Сьвятлана Марозава, беларускі гісторык, доктар гістарычных навук (2002)
- Галіна Лагунова, дзяржаўная дзяячка Беларусі
- 1957 — Барыс Бэкер, нямецкі тэнісыст
- 1980 — Яраслаў Рыбакоў, расейскі легкаатлет, бронзавы прызэр Летніх Алімпійскіх гульняў 2008 году
- 1984 — Скарлет Ёхансан, амэрыканская акторка кіно
- 1986 — Вольга Хіжынкава, пераможца конкурсу прыгажосьці Міс Беларусь-2008
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1817 — Станіслаў Нямцэвіч, пасол другой кадэнцыі Чатырохгадовага Сойма, гарадзенскі губэрнатар
- 1916 — Джэк Лёндан, амэрыканскі пісьменьнік
- 1936 — Мацьвей Любаўскі, расейскі гісторык, акадэмік АН СССР (1929), доктар гістарычных навук (1901), прафэсар (1901)
- 1937/1938 — Фларыян Ждановіч, адзін з заснавальнікаў прафэсійнага тэатру, актор, рэжысэр і грамадзкі дзеяч
- 1944 — Кузьма Чорны, беларускі пісьменьнік
- 1963 — Джон Фіцджэралд Кенэдзі, 35-ы прэзыдэнт ЗША
- 1963 — Клайв Стэйплз Льюіс, брытанскі пісьменьнік
- 1963 — Олдас Гаксьлі, брытанскі пісьменьнік
- 1986 — Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф
- 1993 — Энтані Бэрджэс, ангельскі пісьменьнік
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- У Беларусі традыцыйна ўшаноўваецца Матруна. Казалі, калі на Матруну шэрань на дрэвах — будуць маразы, калі туман — чакай адлігі
- Хвёдар Студзянец (хрысьц. Фёдар Студзіт): Хвёдаравы вятры галоднымі ваўкамі скуголяць
22 лістапада — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў