25 жніўня
← жнівень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | 31 | |
2024 год Усе дні |
25 жні́ўня — 238-ы дзень году (237-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 129 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 521 да н.э. — бунт у Бабілёне супраць караля Пэрсыі Дарыя Вялікага; Арака, сын Халдзіты, абвесьціў сябе каралём Бабілёну як Навуходаносар IV
- 1580 — Фіх МакХ'ю О'Бірн разьбіў ангельцаў пры Глэнмалюры
- 1609 — Галілео Галілей збудаваў свой першы тэлескоп
- 1718 — заснаваны Новы Арлеан ў амэрыканскім штаце Луізыяна
- 1768 — Джэймз Кук распачаў сваё першае падарожжа
- 1804 — у Сьвіслачы адкрытая 6-клясавая гімназія, адным са знакамітых вучняў якой быў Кастусь Каліноўскі
- 1825 — Уругвай абвясьціў сваю незалежнасьць ад Бразыліі
- 1915 — нямецкія войскі захапілі Брэст-Літоўск
- 1919 — адкрыўся першы ў сьвеце рэгулярны міжнародны авіяцыйны маршрут Лёндан-Парыж
- 1919 — выйшаў першы нумар рэдагаванай Янкам Купалам газэты «Звон»
- 1920 — скончылася Варшаўская бітва
- 1939 — падпісаная ангельска-польская дамова аб узаемнае ваеннай дапамозе
- 1940 — ангельцы зьдзейсьнілі першы авіяналёт на Бэрлін
- 1944 — Парыж вызвалены ад нямецкіх захопнікаў
- 1960 — у Рыме пачаліся XVII Алімпійскія гульні
- 1978 — у Гішпаніі адмененае пакараньне сьмерцю ў мірны час
- 1991 — дэклярацыі аб незалежнасьці Беларусі нададзеная сіла канстытуцыйнага закону (Дзень Адраджэньня)
- 1991 — створаная апэрацыйная сыстэма Linux
- 2003 — бомбавы замах у Мумбаі, загінула 52 асобы
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1530 — Іван Жахлівы, вялікі князь маскоўскі і «ўсяе Русі», цар «усяе Русі»
- 1932 — Пятрусь Макаль, беларускі паэт, драматург, перакладнік
- 1949 — Мартын Аміс, ангельскі пісьменьнік
- 1953 — Уладзімер Арлоў, беларускі пісьменьнік
- 1958 — Тым Бэртан, амэрыканскі кінарэжысэр, сцэнарыст
- 1970 — Кляўдыя Шыфэр, нямецкая топ-мадэль
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1227 — Чынгісхан, мангольскі хан, вялікі ваеначальнік, стваральнік сусьветнай дзяржавы, што распалася пасьля ягонай сьмерці, заснавальнік Мангольскай дзяржавы, арганізатар заваявальных паходаў у Азію і Ўсходнюю Эўропу, аб’яднальнік Манголіі
- 1482 — Маргарыта Анжуйская, каралева Англіі
- 1807 — Францішак Дыянізі Князьнін, польскі паэт, прадстаўнік сэнтымэнталізму
- 1822 — Ўільям Гершэль, брытанскі астраном, які адкрыў плянэту Уран
- 1822 — Эрнст Тэадар Амадэй Гофман, нямецкі літаратар, кампазытар, мастак рамантычнага кірунку
- 1867 — Майкл Фарадэй, брытанскі фізык і хімік
- 1900 — Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі паэт ды філёзаф
- 1904 — Анры Фантэн-Лятур, францускі мастак
- 1908 — Анры Бэкерэль, францускі фізык
- 1934 — Нестар Махно, кіраўнік анархісцкага руху
- 1947 — Алеся Александровіч, беларуская літаратуразнаўца і пэдагог
- 1984 — Труман Капотэ, амэрыканскі пісьменьнік
- 1985 — Саманта Сьміт, амэрыканская актывістка-змагарка за мір
- 1991 — Вацлаў Пануцэвіч, беларускі палітычны і рэлігійны дзеяч, гісторык
- 2008 — Васіль Несьцярэнка, беларускі навуковец, дырэктар Інстытуту радыяцыйнай бясьпекі «Белрад»
- 2018 — Джон Маккейн, сэнатар ЗША, сябар Рэспубліканскай партыі
- 2019 — Пятро Васючэнка, беларускі літаратар
Сьвяты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уругвай: Дзень Незалежнасьці