6 лютага
← люты → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | |||
2024 год Усе дні |
6 лю́тага — 37-ы дзень году паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 329 дзён (328 у невысакосным годзе).
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1191 — рымскі папа Клімэнт III зацьвердзіў статут Тэўтонскага Ордэна
- 1778 — Францыя прызнала незалежнасьць Злучаных Штатаў Амэрыкі
- 1788 — Масачусэтс стаў шостым штатам, які ратыфікаваў Канстытуцыю ЗША
- 1819 — сэр Стэмфард Рафлз заснаваў Сынгапур
- 1840 — паводле пагадненьня Вайтангі (на выяве) Новая Зэляндыя набыла статус калёніі Аб’яднанага Каралеўства
- 1848 — выйшаў у сьвет «Маніфэст Камуністычнай партыі» Карла Маркса
- 1921 — выйшаў дэкрэт, які надаў беларускай, габрэйскай (ідыш), польскай і расейскай мовам статус дзяржаўных у БССР
- 1922 — у РСФСР ствараецца палітычная спэцслужба — Галоўнае палітычнае ўпраўленьне пры НКВД (ГПУ)
- 1958 — авіякатастрофа пад Мюнхэнам, у выніку якой загінулі 8 футбалістаў ангельскага клюбу «Манчэстэр Юнайтэд»
- 1992 — З-за недахопу паперы ў менску прыпынены выхад шэрагу дзяржаўных газэт, у т.л. "Советская Белоруссия", "Белорусская Нива", "Мінская праўда"
- 2003 — цягнік-кантэйнэравоз «Вікінг» упершыню пусьцілі празь Беларусь ад Чорнага да Балтыйскага мора
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1796 — Адам Вайткевіч, рымска-каталіцкі дзяяч, біскуп
- 1800 — Ігнат Кулакоўскі, беларускі дзяржаўны дзяяч, пэдагог
- 1838 — Хафец Хаім, вядомы рабін, галахіст і мараліст
- 1877 — Ёзэф Рогачак, славацкі лютэранскі сьвятар, пісьменьнік, перакладнік Бібліі
- 1893 — Максім Гарэцкі, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца
- 1898 — Леў Акіншэвіч, беларускі і ўкраінскі правазнаўца і гісторык
- 1899 — Францішак Пяткевіч, лекар і беларускі нацыянальны дзяяч
- 1906 — Тамаш Падзява, беларускі каталіцкі сьвятар, марыянін, доктар філязофіі і ліцэнцыят багаслоўя
- 1911 — Роналд Рэйган, прэзыдэнт ЗША
- 1912 — Эва Браўн, жонка Адольфа Гітлера
- 1914 — Аркадзь Куляшоў, народны паэт Беларусі
- 1928 — Уладзімер Стальмашонак, беларускі мастак, Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР, Народны мастак БССР
- 1945 — Боб Марлі, ямайскі музыка і кампазытар
- 1960 — Ігар Мацьвіенка, вядомы расейскі музычны прадусар і кампазытар
- 1962 — Хасэ Блянка, гішпанскі палітык
- 1963 — Валеры Пазднякоў, беларускі археоляг, гісторык
- Валеры Гапееў, беларускі пісьменьнік
- 1974 — Аксана Гайдук, дзяржаўная дзяячка Беларусі
- 1982 — Эліс Іў, амэрыканская і брытанская акторка
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1918 — Густаў Клімт, аўстрыйскі мастак
- 1966 — Віліс Лацыс, латыскі пісьменьнік
- 2013 — Фабіё Фрытэльлі (больш вядомы як саліст Mo-Do), італьянскі музыка
- 2020 — Керк Дуглас, амэрыканскі кінаактор і прадусар