Тонкаплёнкавы транзыстар
Тонкаплёнкавы транзыстар (TFT, па-ангельску: thin-film transistor) — разнавіднасьць палявога транзыстара, пры якой як мэталічныя кантакты, так і паўправадніковы канал праводнасьці вырабляюцца ў выглядзе тонкіх плёнак (ад 1/10 да 1/100 мікрона).
Вынаходзтва датуецца 1959 годам.
Ужываюцца, напрыклад, у ВК-маніторах як элемэнты кіраваньня актыўнай матрыцай на вадкіх крышталях. Аднак самі тонкаплёнкавыя транзыстары, як правіла, не зьяўляюцца досыць празрыстымі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Тонкаплёнкавыя транзістары з падсьвятленьнем ад арганічных сьвятлодыёдаў (рас.)
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |