Ала Андрэеўна Кожынава
Ала Андрэеўна Кожынава | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 снежня 1963 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | мовазнаўца |
Навуковая сфера | лексікалогія, паланістыка[d] і этналінгвістыка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філалагічных навук (1999) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Ала Андрэеўна Кожынава (17 снежня 1963, Мінск) — беларускі мовазнаўца. Доктар філалагічных навук (1999).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1963 годзе ў Мінску. Скончыла ў 1985 годзе філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура», у 1988 годзе аспірантуру.
З 1988 года працавала на кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ, з 2002 года прафесар.
У 1997 годзе стажыравалася ў Рурскім універсітэце (Бохум, Германія), у 2000 г. — у Оксфардскім універсітэце (Вялікабрытанія), у 2001 чытала курс лекцый у Міжнароднай гуманітарнай школе Варшаўскага ўніверсітэта. Удзельнічала ў працы XI і XII міжнародных з’ездаў славістаў[1].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У 1989 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Лексічная структура тэксту», навуковы кіраўнік — прафесар А. Я. Супрун. У 1999 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Тэксты Кірыла Тураўскага. Семантыка і структура», навуковы кансультант — прафесар А. Я. Супрун[2].
Навуковыя працы па семантыцы старажытных славянскіх тэкстаў, этналінгвістыцы, аксіялогіі, пытаннях выкладання польскай мовы як замежнай. Сааўтар навучальных дапаможнікаў для ВНУ «Польская мова» (2000), «Польская мова: Практычны курс» (2001). Была арганізатаркай міжнародных навуковых канферэнцый па актуальных праблемах польскай мовы.
Зноскі
- ↑ Кафедра теоретического и славянского языкознания. Алла Андреевна Кожинова(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2021. Праверана 16 снежня 2021.
- ↑ Алла Андреевна Кожинова, профессор, доктор филологических наук Архівавана 16 снежня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кожынава Ала Андрэеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).