Іван Міхайлавіч Чысцякоў
Іван Міхайлавіч Чысцякоў | |
---|---|
руск.: Иван Михайлович Чистяков | |
Дата нараджэння | 27 верасня 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 1979 (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія |
Званне | генерал-палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Міхайлавіч Чысцякоў (27 верасня 1900, в. Атрубнева, Кашынскі павет, Цвярская губерня, Расійская імперыя — 7 сакавіка 1979, Масква) — Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1918 годзе добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію. Удзельнік грамадзянскай вайны. У гады Вялікай Айчыннай вайны прайшоў шлях ад камандзіра стралковай дывізіі да камандарма. Прымаў удзел у вызваленні Полацка ў 1944 годзе, у разгроме Японіі ў 1945 годзе.
Да 1968 года займаў камандныя пасты ў савецкіх войсках, Міністэрстве абароны СССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га і 4-га скліканняў[1][2].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Герой Савецкага Саюза.
- Ордэн Леніна — двойчы.
- Ордэн Чырвонага Сцяга — пяць разоў.
- Ордэн Суворава I ступені — двойы.
- Ордэн Кутузава І ступені — двойы.
- Ордэн Кутузава ІІ ступені.
- Ганаровы грамадзянін г. Полацка (1967).