Ігар Уладзіміравіч Аліневіч
Ігар Уладзіміравіч Аліневіч | |
---|---|
Род дзейнасці | інжынер, анархіст |
Дата нараджэння | 24 верасня 1983 (41 год) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Ігар Уладзіміравіч Аліневіч (нар. 24 верасня 1983) — беларускі актывіст анархісцкага руху, палітычны зняволены.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Раннія гады
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў сярэднюю школу, затым універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі па спецыяльнасці інжынер-электроншчык. Удзельнічаў у працы над расійска-беларускім спадарожнікам. Са школьных гадоў цікавіўся гісторыяй, асабліва анархісцкага руху[1].
Анархісцкая дзейнасць. Крымінальная справа
[правіць | правіць зыходнік]У 2009—2010 гадах удзельнічаў у некалькіх акцыях мінскіх анархістаў. Пасля акцыі салідарнасці з расійскімі анархістамі ля расійскага пасольства ў Мінску 30 жніўня 2010 года Аліневіч з’ехаў у Расію, дзе некаторы час хаваўся.
28 лістапада 2010 года Ігар Аліневіч быў затрыманы людзьмі ў цывільным у Маскве, як потым выявілася, прадстаўнікамі беларускіх спецслужбаў. Змешчаны ў СІЗА КДБ у Мінску[2]. 27 траўня 2011 года суд Заводскага раёна Мінска (суддзя — Жанна Хвайніцкая) пакараў Аліневіча 8 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён быў абвінавачаны паводле часткі 2 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса Беларусі (хуліганства, здзейсненае групай асоб) і частак 2 і 3 артыкула 218 Крымінальнага кодэкса (пашкоджанне маёмасці небяспечным спосабам і ў асабліва буйным памеры). Першапачаткова Аліневіча абвінавачвалі ў злосным хуліганстве (ч. 2 арт. 339) па эпізодах нападу на расійскае пасольства ноччу з 30 на 31 жніўня 2010 года, а таксама за ўдзел у акцыі каля Генштабу Узброеных сіл Беларусі 19 верасня 2009 года. Затым абвінавачанне было пашыранае: акрамя ранейшых эпізодаў, Аліневічу інкрымінавалі напады на казіно «Шангры Ла», на офіс банку «Масква-Мінск» 31 мая 2010 года, на Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсціна 6 верасня 2010 года[1]. Разам з Аліневічам па адной крымінальнай справе праходзілі Мікола Дзядок і Аляксандр Францкевіч[3]. У судзе ад анархісцкіх поглядаў Аліневіч не адмовіўся, але сваёй віны не прызнаў. Заявіў, што ўдзельнічаў у антываеннай акцыі каля будынку Генштаба Беларусі, але кожны беларус мае права на свабоду мірных сходаў і шэсцяў. Ён жа спрабаваў выказаць сваё стаўленне да таго, што ў час крызісу, калі насельніцтву Беларусі зменшылі заробкі і адпраўлялі ў вымушаныя адпачынкі, Мінабароны праводзіла маштабныя і дарагія ваенныя вучэнні[4].
Праваабарончыя арганізацыі адзначаюць, што суд над Ігарам Аліневічам і іншымі ўдзельнікамі справы адбываўся з шэрагам парушэнняў, і таму зняволеных па гэтай справе нельга лічыць законна асуджанымі. Так, затрыманне Ігара Аліневіча ў Маскве і далейшая перавозка яго ў СІЗА КДБ у Мінск адбываліся з парушэннем устаноўленых працэдур, у тым ліку працэдуры экстрадыцыі беларускіх грамадзян з Расійскай Федэрацыі. Пры затрыманні ён быў пазбаўлены магчымасці атрымаць дапамогу з боку адваката і, такім чынам, магчымасці абскардзіць затрыманне. Цягам папярэдняга следства да абвінавачаных ужываліся псіхалагічны ціск і катаванні. Праваабарончы цэнтр «Вясна» і Беларускі Хельсінкскі Камітэт прызналі І. Аліневіча, М. Дзядка, А. Францкевіча палітычнымі вязнямі.[5]
Перад тым, як яго перавялі ў іншы СІЗА — па вул. Валадарскага ў Мінску, Ігару прапаноўвалі працаваць на ўлады хакерам, ад чаго ён катэгарычна адмовіўся. Да суда Аліневіча трымалі ў ізалятары КДБ — «Амерыканка». Пра гэты час Ігар напісаў і здолеў перадаць на волю кнігу-дзённік «Еду ў Магадан» (кніга перакладзена на баснійскую, сербскую, харвацкую і англійскую мову цалкам, нямецкую і беларускую мову — часткова)[6]. Пасля выхаду кнігі стаўленне адміністрацыі калоніі да Ігара Аліневіча зрабілася больш жорсткім. Адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі Наваполацку, у ліпені 2014 года пераведзены ў калонію «Віцьба-3»[1].
На волю Аліневіч павінен быў выйсці 29 лістапада 2018 года (тэрмін пакарання пачаўся з моманту заключэння пад варту — 29 лістапада 2010 года). Быў памілаваны рашэннем Аляксандра Лукашэнкі[7] і вызвалены 22 жніўня 2015 года[4]. Разам з ім былі вызваленыя Мікола Статкевіч, Арцём Пракапенка, Яўген Васьковіч і Юрый Рубцоў.
Затрыманне 2020 года
[правіць | правіць зыходнік]У час пратэстаў у Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў беларускія пагранічнікі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года затрымалі ў Ельскім раёне ля беларуска-ўкраінскай граніцы Ігара Аліневіча і яшчэ трох анархістаў — Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Разановіча і Сяргея Раманава. Іх абвінавацілі паводле артыкула 289 Крымінальнага кодэкса «Тэрыразм», а таксама паводле артыкула 295 «Незаконнае абарачэнне зброі». Анархістаў абвінавацілі ў падпале чатырох аўтамабіляў каля будынка пракуратуры ў Салігорску і мясцовага аддзялення Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз[8].
22 снежня 2021 года Ігар Аліневіч у Мінску прысуджаны да 20 гадоў калоніі, вялікія тэрміны зняволення атрымалі і іншыя анархісты[9]. З нагоды абвяшчэння прысуду сумесную заяву аб прызнанні Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Дубоўскага, Дзмітрыя Разановіча і Сяргея Раманава палітычнымі зняволеннымі зрабілі Праваабарончы цэнтр "Вясна", Беларуская асацыяцыя журналістаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, Беларускі Хельсінкскі камітэт і іншыя праваабарончыя арганізацыі Беларусі[10].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 2013 годзе за кнігу «Еду ў Магадан» Ігар Аліневіч атрымаў галоўную ўзнагароду і стаў першым лаўрэатам Прэміі імя Францішка Аляхновіча Беларускага ПЭН-цэнтра[11].
У 2016 годзе Аліневіч стаў лаўрэатам Нацыянальнай прэміі за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча за 2015 год у намінацыі «За асабістую мужнасць»[12]. Штогадовая нацыянальная прэмія ў абароне правоў чалавека была заснаваная Хартыяй'97 у 1998 годзе[13].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Еду в Магадан» — «Радикальная теория и практика», 2013.
Зноскі
- ↑ а б в Ігар Аліневіч
- ↑ Игорь Олиневич Архівавана 29 ліпеня 2016. (руск.)
- ↑ Белорусские анархисты получили от трех до восьми лет за поджоги госучреждений.
- ↑ а б Лукашенко помиловал Статкевича и других политзаключенных Архівавана 15 красавіка 2017. (руск.)
- ↑ http://spring96.org/ru/news/46143 Правозащитники признали Олиневича, Дедка и Францкевича политическими заключенными
- ↑ https://avtonom.org/news/igor-olinevich-poluchil-literaturnuyu-premiyu-za-knigu-edu-v-magadan
- ↑ http://www.belta.by/society/view/prezident-belarusi-prinjal-reshenie-o-pomilovanii-v-otnoshenii-rjada-lits-159933-2015
- ↑ «Сьвядома скарыстаўся правам на паўстаньне». Што вядома пра справу анархіста Аліневіча (бел. (тар.)) . svaboda.org (10 лістапада 2020). Праверана 9-2-2021.
- ↑ belta.by
- ↑ https://spring96.org/be/news/106188
- ↑ http://pen-centre.by/2013/12/10/gar-alnevch-8213-pershy-lareat-prem-alyahnovcha.html Архівавана 16 верасня 2021.
- ↑ http://novychas.by/hramadstva/chartyja97_urucyla_nacyjanaljn
- ↑ https://charter97.org/be/news/2014/12/31/133375/
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мирзоянова Л. Ф. Счастье за решеткой. -- Москва: IRISBOK, 2012. - 67 с. -- С. 57-60. -- ISBN 978-5-452-04781-0