Імперыя Цімурыдаў
Імперыя ў Сярэдняй Азіі | |||
Дзяржава Цімурыдаў | |||
---|---|---|---|
перс.: تیموریان | |||
| |||
| |||
1370 — 1526 | |||
Сталіца | Самарканд, Герат | ||
Мова(ы) | Чагатайская Персідская | ||
Афіцыйная мова | персідская і чагатайская мова | ||
Рэлігія | Іслам | ||
Грашовая адзінка | Дынар | ||
Плошча | 4 600 000 км² (1405) | ||
Форма кіравання | феадалізм, манархія, тэакратыя і абсалютная манархія | ||
Дынастыя | Цімурыды | ||
Султан | |||
• 1370—1405 | Тамерлан | ||
Дынастыя Цімурыдаў | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Цімурыды — дынастыя нашчадкаў Тамерлана (Цімура), якая кіравала ў Маверанахары, Іране і Індыі з 1370 па 1526 год.
У год смерці Тамерлана (1405) яго сын Шахрух валодаў Харасанам; з унукаў Тамерлана Пір-Мухамед, сын Джэгангіра, кіраваў у Афганістане, Амар і Абу-Бекр (сыны Міран-шаха) — у Азербайджане і Багдадзе, Пір-Мухамед, Рустэм і Іскендэр (сыны Амар-шэйха) — у Фарсе і Эраке Персідскім; сын Міран-шаха, Халіль-Султан, стаяў у Ташкенце з войскам, сабраным для паходу на Кітай.
Цімур прызначыў сваім спадчыннікам Пір-Мухамеда, сына Джэхангіра; але ён не быў прызнаны.
Цімурыды ў Маверанахры
[правіць | правіць зыходнік]Халіль-Султан валодаў Маверанахрам з 1405 па 1409 гады, але затым, атрымаў паразу і быў вымушаны прызнаць вярхоўную ўладу Шахруха, абвешчанага султанам у Гераце (1405—1447).
З 1409 па 1449 год Маверанахрам кіраваў сын Шахруха Мірза Улугбек.
Пасля яго смерці, Маверанахрам кіраваў яго сын Абд ал Лаціф, а пасля яго забойства пляменнік Улугбека Абдула ібн Ібрагім султан.
З 1451 па 1457 год Маверанахрам кіраваў Абу Сеід. У 1457 годзе ён здолеў аб'яднаць дзяржавы тымурыдаў у Маверанахры і Харасане ў адну дзяржаву.
З 1469 па 1494 год Маверанахрам кіраваў сын Абу Саіда — Султан Ахмед мірза.
Цімурыды ў Харасане
[правіць | правіць зыходнік]Багдада Цімурыды пазбавіліся яшчэ ў 1405 годзе, Азербайджана — у 1408 годзе (перамога Кара-Юсуфа, правадыра Кара-Каюнлу); астатнія вобласці паступова падпарадкаваў сваёй ўладзе Шахрух. Пір-Мухамед у 1406 годзе быў разбіты Халіль-Султанам і ў 1407 забіты, пасля чаго Шахрух заняў Харасан. У 1409 годзе ён заваяваў Маверанахар і прызначыў там кіраўніком свайго сына Улугбека, у 1414 годзе ўціхамірыў паўстанне Іскандэра і прызначыў кіраўніком Фарса свайго сына Ібрагіма (1414—1435; пасля яго сын яго Абдалах, 1435—1445).
Шахрух здзейсніў некалькі паходаў на Азербайджан і ў 1436 годзе падпарадкаваў сабе гэту краіну; кіраўніком яе ў якасці васала Шахруха быў прызначаны Джэхан-шах (сын Кара-Юсуфа). Шахрух і яго сыны клапаціліся пра ўзняцце дабрабыту сваіх ўладанняў і заступаліся за асвету (аднаўленне Мэрва ў 1410 годзе; абсерваторыя і астранамічныя табліцы Улугбека).
У канцы валадарання Шахруха смуты аднавіліся, і пасля яго смерці дзяржава распалася; Улугбек у 1449 годзе быў забіты сваім уласным сынам Абд ал Лаціфам. Харасанам авалодаў унук Шахруха, Абу-л-Касім Бабур (1450—1457), Маверанахрам — унук Міран-шаху, Абу-Сеід (1451—1469).
Джэхан-шах, які адпаў ад Цімурыдаў, у 1452 годзе захапіў Фарс, у 1457 — Харасан, але саступіў гэту вобласць Абу-Сеіду, які на кароткі час (1457—1468) аднавіў адзінства дзяржавы Цімурыдаў. Спроба скарыстацца смерцю Джэханшаха (1467) для заваявання Азербайджана была прычынай гібелі Абу-Сеіда: ён быў узяты ў палон (31.01.1469) і забіты Узун-Хасанам, правадыром племя Ак-Каюнлу.
Цімурыды ў Маверанахры і Харасане пры кіраванні Абу-Сеіда і яго пераемнікаў
[правіць | правіць зыходнік]Сын Абу-Сеіда, Султан Ахмед мірза (1469—1494), валодаў толькі Маверанахрам; іранскія ўладанні Цімурыдаў перайшлі пад уладу іншага нашчадка Цімура (праз Амар-шэйха), Хусайна Байкары (1469—1506), двор якога (у Гераце) застаўся адным з цэнтраў асветы.
Ахмед і Хусейн былі апошнімі моцнымі кіраўнікамі з дынастыі Цімурыдаў; уладанні Цімурыдаў былі заваяваны качавымі ўзбекамі, правадыр якіх Шэйбані ў 1500 годзе захапіў Маверанахар, у 1507 — Харасан. Пляменнік Ахмеда Бабур пасля некалькіх спробаў выцесніць Шэйбані-хана з Маверанахра абгрунтаваўся ў Кабуле (1504), адкуль у 1511 годзе, пасля смерці Шэйбані, ізноў заваяваў Маверанахар, але ўжо ў 1512 годзе канчаткова ачысціў краіну і пасля заснаваў імперыю Вялікіх Маголаў у Індыі.
Цімурыды — паэты, вучоныя
[правіць | правіць зыходнік]Некаторыя прадстаўнікі дынастыі ўславіліся як вучоныя і літаратары.
- Улугбек быў вялікім астраномам і матэматыкам.
- Хусайн Байкара (пад псеўданімам Хусайні) і Бабур — вядомымі паэтамі.
- Бабур вядомы таксама як аўтар гістарычных мемуараў.
- Унук Цімура Абу Бакр пісаў вершы[1].
- Унук Цімура Султан Іскандэр Шыразі быў паэтам.
- Сын Міран-шаха Халіль-Султан таксама пісаў вершы.
- Унук Цімура, сын Шахруха — Байсанкур, заснавальнік мастацкай галерэі ў Гераце.
- Дачка Бабура — Гульбадан-Бегім была адзінай жанчынай-гісторыкам у сярэднявечнай Індыі.
- Нашчадак Бабура — Зебуніса была вядомай паэтэсай на Усходзе.
Шэдэўры дойлідства Цімурыдаў
[правіць | правіць зыходнік]Падчас кіравання Цімурыдаў у Сярэдняй Азіі, Іране, Індыі і Афганістане былі створаны такія шэдэўры сусветнай архітэктуры як маўзалей Гур Эмір у Самаркандзе, мячэць Бібі-Ханым у Самаркандзе, медрэсэ Улугбека ў Самаркадзе, маўзалей Хаджы Ахмеда Ясеві ў Туркестане, маўзалей Хумаюна ў Дэлі, маўзалей Тадж-Махал у Агры і інш.
Глядзіце таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Алишер Навои, Собрание избранных, Сочинения. т.9. Т., 1968