Ісак Аронавіч Давідовіч

Ісак Аронавіч Давідовіч
Дата нараджэння 4 снежня 1911(1911-12-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 снежня 1993(1993-12-05) (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Жанр гістарычны, батальны
Вучоба
Мастацкі кірунак сацрэалізм
Вядомыя працы «Свята Перамогі. 1964»
Уплыў М. Эндэ, В. Руцай
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ісак Аронавіч Давідовіч (4 снежня 1911, Бабруйск — 5 снежня 1993, Мінск) — беларускі жывапісец і графік. Працаваў у станковым і манументальна-дэкаратыўным жывапісе, станковай і кніжнай графіцы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Мастацкая капэрта Белпошты 2001 года з рэпрадукцыяй карціны І. А. Давідовіча і Я. М. Ціхановіча «Свята Перамогі. 1964»

Нарадзіўся 4 снежня 1911 года ў Бабруйску ў яўрэйскай сям’і. З 1927 па 1930 год вучыўся ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў выкладчыкаў М. Г. Эндэ і В. М. Руцая. Дыпломная праца — карціна «На лесараспрацоўках».[2].

У 1932 годзе працаваў мастаком у кааператыве «Мастак». Быў арыштаваны 3 лістапада 1932 года. Асуджаны Асобай нарадай пры Калегіі ДПУ 15 сакавіка 1933 года па артыкуле 58 пп. 10, 11 Крымінальнага кодэксу РСФСР за антысавецкую агітацыю да тэрміну папярэдняга зняволення[3] і ў той жа дзень вызвалены[2]. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 31 мая 1989 года.

Памёр 5 снежня 1993 года ў Мінску.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1932 года. З 1934 года прымаў удзел у мастацкіх выставах. Працаваў у галіне станковага і манументальна-дэкаратыўнага жывапісу, а таксама ў станковай і кніжнай графіцы, маляваў ілюстрацыі і плакаты. Сярод манументальных твораў — роспіс плафона «Дружба народаў» Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1955, з Іванам Ахрэмчыкам), пано «Беларускія народныя майстры» ў канферэнц-зале Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі дзяржавамі (1956, з Іванам Ахрэмчыкам). Сярод твораў у кніжнай графіцы — «Апавяданнi» З. Бядулі (1947), «Ехаў казачнiк Бай» (1955) и «Казкi. Легенды» М. Танка, «Людзi на балоце» Івана Мележа.

Творы жывапісу

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі