Аласан Уатара
Аласан Уатара | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Alassane Dramane Ouattara | |||||||
| |||||||
| |||||||
Кіраўнік урада | Сейду Дыара Паскаль Афі Н’Гесан Сейду Дыара Чарлз Конан Бані Гіём Саро Хамед Бакаяко Патрык Ачы | ||||||
Папярэднік | Ларан Гбагбо | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Фелікс Уфуэ-Буаньі (да 1960) у 1960—1990 гадах пасада была скасавана | ||||||
Пераемнік | Даніэль Каблан Дункан | ||||||
| |||||||
Нараджэнне | 1 студзеня 1942[1][2][…] (82 гады) | ||||||
Жонка | Dominique Folloroux-Ouattara[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | ado.ci/accueil.php (фр.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аласан Драман Уатара (фр.: Alassane Dramane Ouattara; нар. 1 студзеня 1942 года, Дымбакро, побач з цяперашняй сталіцай Ямусукра, Французская Заходняя Афрыка (сучасная вобласць Нзі-Камоэ, Кот-д’Івуар)) — івуарыйскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Кот-д’Івуара ў лістападзе 1990 — снежні 1993, старшыня партыі «Аб’яднанне рэспубліканцаў», прэзідэнт Кот-д’Івуара з 4 снежня 2010 года, дэ-факта — з 11 красавіка 2011 года.
Аласан Уатара нарадзіўся на тэрыторыі сучаснага Кот-д’Івуара. Скончыў універсітэт Дрэксела і Пенсільванскі ўніверсітэт. Працаваў у Міжнародным валютным фондзе (у 1984—1988 узначальваў Афрыканскі дэпартамент МВФ) і Цэнтральным банку дзяржаў Заходняй Афрыкі (у 1988—1990 узначальваў яго).
Зноскі
- ↑ McKenna A. Alassane Ouattara // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alassane Ouattara // Brockhaus Enzyklopädie