Алешавічы
Вёска Алешавічы
| ||||||||||||||||||
Але́шавічы[1] (трансліт.: Aliešavičy, руск.: Алешевичи) — вёска ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Мастоўскага сельсавета.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Алешавічы вядомы прынамсі з канца XV ст., калі разам з Кулешавічамі і дзвюма пустаўшчанымі Талюцеўшчына і Барсуноўшчына належалі нейкаму Луку Бранцу. На пачатку XVI ст. гаспадарскі дваранін Івашка Дзевачка атрымаў іх пасля Лукі ад гаспадара. У 1519 годзе віцебскі баярын Пётр Грынькавіч, разам з дзядзькамі Васькам і Занькам Янкавічамі, атрымаў маёнтак ад іх брата Івашкі Дзевачкі. Пазней маёнтак трымаў сын Пятра—Міхайла, болей вядомы як мітрапаліт кіеўскі Анісіфар Дзевачка, а затым яго спадкаемцы.[2]
У канцы XVIII ст. Ян Незабытоўскі купіў маёнтак у сям’і Барановічаў. Сядзіба Незабытоўскіх у Алешавічах з’явілася ў XIX ст.
З канца верасня 1939 года Алешавічы ў складзе БССР. У 1941 годзе савецкія вайскоўцы перад адступленнем узарвалі снарады, якія былі ў складзе (лямусе). Згарэў маёнтак, ад гарачых асколкаў загарэлася вёска і амаль уся згарэла. Людзі хаваліся ў лесе, а калі вярнуліся, то знайшлі толькі папялішча[3].
Да 18 сакавіка 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Скоржыцкага сельсавета Шчучынскага раёна[4], да 28 жніўня 2013 года — у склад Мікелеўшчынскага сельсавета[5].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Гаспадарчы двор Незабытоўскіх
Страчаная спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Анісіфар (Дзевачка) (пам. 1592) — мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсёй Русі (1579—1589).
- Караль Незабытоўскі (1865—1952) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі і Польшчы, міністр земляробства Другой Рэчы Паспалітай (1926-29).
- Хведар Нюнька (1928—2018) — беларускі грамадска-культурны дзеяч у Літве.
- Юрый Яцэнтавіч Раманоўскі (нар. 1974) — беларускі вучоны, кандыдат фізіка-матэматычных навук, рэктар Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (з 2022 года).
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Лісейчыкаў, Бобер 2018, с. 13..
- ↑ Нюнька 2000.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 8.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области Архівавана 17 чэрвеня 2021.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хведар Нюнька. Мае ўспаміны. — Вільня: Jusida, 2000. — 20 с. — 300 экз.(недаступная спасылка)
- Лісейчыкаў Д. В., Бобер І. М. «Варуючы и милуючы малъжонку мою законную веньчалъную…»: жыццё і смерць мітрапаліта-«дваяжэнца» Анісіфара Дзевачкі // Беларускі гістарычны часопіс. — 2018. — № 5. — С. 11-23.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Алешавічы
- Алешавічы на сайце Radzima.org