Аляксандр Ізідар Скірмунт
Аляксандр Ізідар Сымонавіч Скірмунт | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
| |||||||
Нараджэнне | 1798 | ||||||
Смерць | 22 ліпеня 1870[1] | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Скірмунты | ||||||
Бацька | Сымон Скірмунт[d] | ||||||
Маці | Эльжбета з Ажэшкаў[d] | ||||||
Жонка | Канстанцыя з Сулістроўскіх[d] | ||||||
Дзеці | Казімір Маўрыцый Сымон Скірмунт, Сымон Скірмунт[d], Аляксандр Скірмунт[d], Генрык Скірмунт[d], Канстанцін Аляксандравіч Скірмунт[d], Зыгмунт Скірмунт[d], Караліна са Скірмунтаў[d], Эмілія са Скірмунтаў[d] і Канстанцыя са Скірмунтаў[d] | ||||||
Веравызнанне | каталік | ||||||
Адукацыя | Віленскі ўніверсітэт | ||||||
Дзейнасць | прадпрымальнік |
Алякса́ндр Ізі́дар Сымонавіч Скі́рмунт (1(21?) студзеня 1799, в. Моладава, Кобрынскі павет, цяпер Іванаўскі раён — 22 ліпеня 1870) — землеўладальнік, прадпрымальнік, прамысловец Расійскай Імперыі і Беларусі. Адзін з першых вынаходнікаў Беларусі, які атрымаў патэнт на вытворчасць (1830).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З каталіцкага шляхецкага роду Скірмунтаў, сын Сымона і Эльжбеты з Ажэшкаў[2]. Скончыў у 1818 годзе фізіка-матэматычны факультэт Віленскага ўніверсітэта, вывучаў хімію і яе выкарыстанне ў вытворчасці ў Германіі, Францыі. У 1832—1834 гадах маршалак пінскі, камергер (1834).
Заснаваў цукровую фабрыку ў Моладаве (1830), суконную і цукровую фабрыкі ў Парэччы (1836), свечачную і цукровую фабрыкі ў Альбрыхтаве, фабрыку сельскагаспадарчых прылад у Дастоеве, паравы млын у Пінску. Займаўся вінаградарствам у Крыме і Італіі.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]У 1823 годзе ажаніўся з Канстанцыяй з Сулістроўскіх (1806—1845), дачкой Казіміра, маршалка шляхты Віленскай губерні і мінскага губернатара, унучкай Алойзы Сулістроўскага, пісара вялікага літоўскага. У шлюбе меў 11 дзяцей[2][3]:
- Казімір (нар. 1824), удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў, за якое быў сасланы ў Сібір, ажаніўся з Геленай са Скірмунтаў;
- Караліна (нар. 1824), жонка Баляслава Скірмунта, маршалка шляхты Пінскага павета;
- Антаніна (нар. 1825);
- Канстанцін (нар. 1828), уладальнік маёнтка Шэметаўшчына;
- Аляксандр (1830—1909), уладальнік маёнтка Парэчча;
- Эмілія (нар. 1833), жонка Калікста Ажэшкі;
- Сымон (1835—1902), уладальнік маёнтка Клетня, мастак;
- Генрык (нар. 1836), уладальнік Моладава;
- Зыгмунт (нар. 1839);
- Канстанцыя;
- Гартэнзія, якая памерла ў маладосці.
Зноскі
- ↑ Aleksander Skirmunt // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б Skirmunt Aleksander (1798—1870)(недаступная спасылка)
- ↑ Алесь Смалянчук. Палескія Скірмунты: трагедыя восені 1939 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Скірмунты // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Скірмунты // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).