Аляксей Іванавіч Абрыкосаў
Аляксей Іванавіч Абрыкосаў | |
---|---|
руск.: Алексей Иванович Абрикосов | |
Дата нараджэння | 6 (18) студзеня 1875 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 красавіка 1955[1] (80 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Аляксей Аляксеевіч Абрыкосаў |
Род дзейнасці | патолагаанатам, аўтар |
Навуковая сфера | паталагічная анатомія і паталогія[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксей Іванавіч Абрыко́саў[3] (руск.: Алексей Иванович Абрикосов; 6 (18) студзеня 1875, Масква — 9 красавіка 1955, Масква) — вучоны, урач-патолагаанатам, акадэмік Акадэміі навук СССР (1939), правадзейны член Акадэміі медыцынскіх навук СССР (1944), член-карэспандэнт Польскай акадэміі навук, Герой Сацыялістычнай Працы (1945).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
А. А. Абрыкосаў нарадзіўся ў Маскве, у сям’і прадпрымальнікаў Абрыкосавых. У 1894 годзе скончыў прыватную гімназію Крэймана, у 1899 годзе — медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. Працаваў урачом у Маскве, з 1900 года ў Стара-Екацярынінскай бальніцы. З 1902 года — памочнік празектара на кафедры паталагічнай анатоміі Маскоўскага ўніверсітэта. У 1904 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «О первых анатомических изменениях при начале легочного туберкулеза». У 1904—1918 гг. прыват-дацэнт Маскоўскага ўніверсітэта і адначасова ў 1904—1911 гг. празектар Марозаўскай дзіцячай бальніцы, у 1904—1916 гг. — выкладчык у Маскоўскай зубаўрачэбнай школе. У 1918—1920 гг. А. А. Абрыкосаў на пасадзе загадчыка кафедрай паталагічнай анатоміі 2-а Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1920—1930 гг. прафесар медыцынскага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта, у 1924—1930 гг. — дэкан медыцынскага факультэта ўніверсітэта, з 1930 года — 1-а Маскоўскага медыцынскага інстытута. У 1944—1951 гг. А. А. Абрыкосаў на пасадзе дырэктара Інстытута нармальнай і паталагічнай марфалогіі Акадэміі медыцынскіх навук СССР.
Памёр А. А. Абрыкосаў ў Маскве. Пахаваны на Новадзявочых могілках.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
А. А. Абрыкосаву належаць навуковыя працы па марфалогіі туберкулёзу, алергічных рэакцыях, сепсісе, ранавых інфекцыях, паталогіі вегетатыўнай нервовай сістэмы і інш. Апублікаваў больш за 100 навуковых прац і шэраг падручнікаў. Таксама вядомы тым, што выканаў першае бальзаміраванне цела У. І. Леніна, кіраваў ускрыццём целаў М. В. Фрунзэ, У. М. Бехцерава, В. У. куйбышава, В. П. Нагіна. У час Вялікай Айчыннай вайны зрабіў значны ўклад у развіццё ваенна-палявой хірургіі.
Адзін са стваральнікаў і галоўны рэдактар часопіса «Архив патологии» (1935).
Сярод апублікаваных прац:
- Частная патологическая анатомия: 2 изд., вып. 1—2. — М., Л., 1947.
- Основы общей патологической анатомии: 9 изд. — М., 1949.
- Основы частной патологической анатомии: 4 изд. — М., 1950.
Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «Серп і Молат»
- 3 ордэны Леніна
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медаль «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Сталінская прэмія 1-й ступені (1942)
- Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1929)
- Ганаровы доктар Афінскага ўніверсітэта (Грэцыя)
- Сапраўдны член Міжнароднай асацыяцыі клінічных патолагаў (Лондан).
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
- Помнік перад будынкам 1-а Маскоўскага медыцынскага інстытута, дзе працаваў А. А. Абрыкосаў.
- У памяць аб вучоным названы адзін з завулкаў у Маскве. У завулку ўстаноўлены бюст.
- Мемарыяльная дошка на доме, у якім жыў А. А. Абрыкосаў у 1948—1955 гг.
Зноскі
- ↑ Абрикосов Алексей Иванович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 28 красавіка 2024.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Абрыкосаў Аляксей Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).