Амвросій (Юшкевіч)
Амвросій (у свеце Андрэй Юшкевіч) | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
Папярэднік | Афанасій (Паусіус-Кандаідзі) | ||||||
Пераемнік | Пімен (Савелаў) | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Феафан Пракаповіч | ||||||
Пераемнік | Стэфан (Каліноўскі) | ||||||
| |||||||
Адукацыя | Кіева-Магілянская акадэмія | ||||||
Дзейнасць | святар | ||||||
Нараджэнне | каля 1690 Маларосія | ||||||
Смерць | 17 (28) мая 1745 Санкт-Пецярбург | ||||||
Пахаванне | |||||||
Прыняцце манаства | 1725 год | ||||||
Епіскапская хіратонія | 2 лютага 1736 года | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Амвросій (у свеце Андрэй Юшкевіч) (каля 1690, Маларосія — 17 мая 1745) — праваслаўны царкоўны дзеяч Рэчы Паспалітай і Расіі, архіепіскап вяліка-наўгародскі і вяліка-луцкі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Першапачатковую адукацыю атрымаў у польскіх школах, а канчатковую — у Кіева-Магілянскай акадэміі, дзе застаўся настаўнікам. Па прыняцці манаства ў 1731 прызначаны ігуменам Віленскага Свята-Духавага манастыра, канфліктаваў з каталіцкім духавенствам. У 1734 узведзены ў сан архімандрыта Маскоўскага Сіманавага манастыра, адкуль у тым жа годзе пераведзены настаяцелем Іпацеўскага. У лютым 1736 прызначаны валагодскім епіскапам, але ад 1739 жыў у Пецярбургу, прысутнічаючы ў пасяджэннях Сінода, сябрам якога заставаўся да скону. 29 мая 1740 прызначаны епіскапам наўгародскім, ад 3 жніўня 1742 — архіепіскап. Адчыніў у кастрычніку таго ж года духоўную семінарыю ў Антоніевым манастыры, склаў адмысловы рэгламент і штат семінарыі. На карысць семінарыі ахвяраваў сваю бібліятэку. 5 красавіка 1742 разам з Арсенем Мацяевічам прадставіў імператарцы Лізавеце свае здагадкі аб рэформе вышэйшага царкоўнага кіравання, якія больш спагадалі аднаасобнаму кіраванню царквой у асобе патрыярха або мітрапаліта, а не сінадальнай форме кіравання. Аднак зварот застаўся незаўважаным. Наступны раз звярнуўся з просьбай аб узнаўленні патрыяршаства 10 мая 1744, зноў безвынікова. Пахаваны ў прытворы саборнай царквы Раства Багародзіцы ў Антоніевым манастыры.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар працы «Грунтоўнае паказанне рознасцей паміж грэчаскай і рымскай папскай царквой» (у рукапісе) і казанняў: на шлюб прынцэсы Ганны Леапольдаўны (Санкт-Пецярбург, 1739, на рускай і лацінскай мовах), на дзень нараджэння Імператрыцы Лізаветы, на яе ўваход у Маскву; у дзень каранавання; у дзень Міхала Арханёла; на мір са Швецыяй (усе выдадзеныя ў Маскве ў 1742); у дзень усшэсця Імператрыцы Лізаветы на пасад (Масква, 1743); на 15 ліпеня 1744 (Масква, 1744). Шматлікія пропаведзі Амвросія засталіся ў рукапісах.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Амвросій (Юшкевіч)
- Амвросий Юшкевич
- Амвросий (в Миру Андрей Юшкевич)
- Амвросий Юшкевич