Анатоль Іванавіч Ярмоленка

Анатоль Іванавіч Ярмоленка
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 15 лістапада 1947(1947-11-15) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Дзеці Алеся
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак
Пеўчы голас тэнар-альціна[d]
Інструменты вакал
Жанры народная музыка і поп-музыка
Узнагароды
syabry.by

Анатоль Іванавіч Ярмоленка (15 лістапада 1947, Казятын, Вінніцкая вобласць) — беларускі спявак (лірычны тэнар), мастацкі кіраўнік гурту «Сябры», Народны артыст Беларусі (2003).

Нарадзіўся 15 лістапада 1947 года ў Казятыне Вінніцкай вобласці. Дзед будучага спевака быў святаром[1], меў трох дачок, якіх назваў Верай, Надзеяй і Любоўю. Маці Надзея Анікееўна працавала прадаўцом у аддзеле чыгуначнага забеспячэння, а брат працаваў чыгуначнікам. Маміна праца была мабільнай, і сям’я часта пераязджала. Бацьку Анатоль Іванавіч не ведае[2].

З будучай жонкай Раісай пазнаёміўся ў 1969 годзе ў Бабруйску, дзе яна працавала цырульніцай, а 17 кастрычніка 1970 года маладыя зладзілі вяселле[3]. Неўзабаве ў сям’і нарадзіліся дачка Вольга і сын Святаслаў, якія, як і жонка А. Ярмоленкі, уладкаваліся на працу ў ансамбль «Сябры».

З 1969 года — артыст Гомельскай абласной філармоніі. У 19691971 гадах выступаў у складзе ВІА «Сувенир» (у якім працавалі Аляксандр Градскі і Аляксандр Буйноў). У 19711973 гадах у складзе ВІА «Песни над Сожем». З 1974 года — кіраўнік гурта «Сябры». У 1976 годзе скончыў Гомельскае музычнае вучылішча імя Н. Ф. Сакалоўскага.

Жыў з сям’ёй у Гомелі, аднак праз некалькі гадоў пасля чарнобыльскай катастрофы ўрачы знайшлі ў жонкі злаякасную пухліну шчытападобнай залозы і ў 1990 годзе сям’я пераехала ў Мінск[3].

Валодае багатым на тэмбральныя афарбоўкі голасам. Для яго выканання ўласцівыя яркая індывідуальнасць, сцэнічная прывабнасць. Першым выканаў песні шматлікіх папулярных беларускіх кампазітараў (Яўгена Глебава, Ігара Лучанка, Мікалая Сацуры, Эдуарда Ханка).

  • 2008 — «Анатоль» (дакументальны фільм, РУП «Беларускі відэацэнтр», рэж. Валерый Скварцоў)
  • Раіса Іванаўна Ярмоленка (пам. 2021) — жонка[1].
  • Вольга Анатолеўна Ярмоленка (нар. 1975) — дачка, беларуская эстрадная спявачка.
  • Святаслаў Анатолевіч Ярмоленка — сын, артыст ансамбля «Сябры».

Зноскі

  • Ярмоленка Анатоль Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).