Андрэй Арсеньевіч Таркоўскі
Андрэй Таркоўскі | |
---|---|
руск.: Андрей Арсеньевич Тарковский | |
Імя пры нараджэнні | Андрэй Арсеньевіч Таркоўскі |
Дата нараджэння | 4 красавіка 1932[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 снежня 1986[2][3][…] (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | СССР Італія Францыя |
Бацька | Арсеній Аляксандравіч Таркоўскі[4] |
Маці | Maria Tarkowska[d] |
Жонка | Ірма Якаўлеўна Раўш[d] і Ларыса Паўлаўна Таркоўская[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, акцёр, мантажор, сцэнарыст, біёграф, кінаакцёр, тэатральны рэжысёр, рэжысёр, кінасцэнарыст |
Кар’ера | 1958—1986 |
Прэміі | |
Узнагароды | BAFTA (1988) |
IMDb | 0001789 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэ́й Арсе́ньевіч Тарко́ўскі (руск.: Андре́й Арсе́ньевич Тарко́вский; 4 красавіка 1932, Юр’евец, Іванаўская вобласць, РСФСР — 29 снежня 1986, Парыж, Францыя) — кінарэжысёр і сцэнарыст. Адзін з нешматлікіх савецкіх рэжысёраў артхауснага кіно. Сын Арсенія Таркоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Маскоўскім інстытуце ўсходазнаўства, працаваў у геалагічных партыях. Скончыў рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі (1960). Дыпломная работа — кароткаметражны фільм «Каток і скрыпка» атрымала галоўны прыз фестывалю студэнцкіх фільмаў у Нью-Ёрку (1961). З 1961 рэжысёр на кінастудыі «Масфільм». У 1982 выехаў у Італію, дзе ў працэсе пошукаў натуры для новага фільма зняў дакументальную стужку «Час падарожжа» (1982). Атрымаў шырокае міжнароднае прызнанне ўжо першы поўнаметражны фільм «Іванава дзяцінства» (1962). Пазней ствараў арыгінальныя па форме і зместу кінатворы — «Страсці па Андрэю» (1966; выйшаў у свет у 1971 пад назвай «Андрэй Рублёў»), «Салярыс» (1972), «Люстэрка» (1975), «Сталкер» (1980), «Настальгія» (1983, Італія), «Ахвярапрынашэнне» (1986, Швецыя). У 1977 паставіў «Гамлета» ў Маскоўскім Тэатры імя Ленінскага камсамола, а ў 1983 — оперу «Барыс Гадуноў» у тэатры «Ковент-Гардэн» (Лондан). Як акцёр зняўся ў фільмах «Мне дваццаць гадоў» («Застава Ільіча», 1964), «Сяргей Лазо» (1967). Стварыў наватарскую кінамову, для якой характэрны метафарычнасць, ускладненая сімвалічнасць, абвостраная ўвага да прыродных з’яў, стыхій. Для творчай манеры Т. ўласцівы складанасць вобразнага вырашэння, схільнасць да асэнсавання філасофскіх і маральна-этычных праблем, своеасаблівая дакументальнасць і паэтычнасць, адухоўленасць мастацкай атмасферы фільма, эмацыянальнасць і да т.п.
Зноскі
- ↑ Andrei Tarkovski
- ↑ а б Andrej Tarkovskij // Nationalencyklopedin — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Andrej Tarkovskij // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 21 ліпеня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нячай В. Ф. Тарко́ўскі Андрэй Арсеньевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 440—441. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тарко́вский Андрей Арсеньевич // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 279. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Тарко́вский Андрей Арсеньевич // Кино. Энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. С. И. Юткевич; редкол.: Ю. С. Афанасьев, В. Е. Баскаков, И. В. Вайсфельд и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 417. — 637 с. — 100 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрэй Арсеньевіч Таркоўскі
- Сайт пра Андрэя Таркоўскага Архівавана 13 красавіка 2019..