Анекдот

Анекдот (фр.: anecdote[1] — байка, небылічка; ад грэч. ἀνέκδοτоν — неапублікаваны) — фальклорны жанр, кароткая смешная гісторыя, звычайна перадаецца з вуснаў у вусны. Часцей за ўсё анекдотам уласціва нечаканая сэнсавая развязка ў самым канцы, якая і нараджае смех. Гэта можа быць гульня слоў, розныя значэнні слоў, сучасныя асацыяцыі, якія патрабуюць дадатковых ведаў: сацыяльных, літаратурных, гістарычных, геаграфічных і г. д. Анекдоты ахопліваюць практычна ўсе сферы чалавечай дзейнасці. Існуюць анекдоты пра сямейнае жыццё, палітыку. У большасці выпадкаў аўтары анекдотаў невядомыя.

Навуковым даследаваннем беларускіх анекдотаў, найперш пра палітыку, у канцы 1990-х — пачатку 2000-х гадоў займалася Амандзін Рэгамэ з Францыі[2]. У 2015 г. доктарскую дысертацыю на падобную тэму абараніла беларуска Настасся Астапава[3]. Кандыдат фізіка-матэматычных навук Юрый Дракахруст у 2017 г. сцвярджаў, што ў Беларусі, у адрозненне ад СССР, «Анекдота як грамадскай з’явы няма»[4]. З ім не згаджаюцца як фалькларыстка Н. Астапава[3], так і палітолаг Вольф Рубінчык, які заўважае, што «анекдоты пра Лукашэнку пачалі ствараць і пераказваць ледзь не з моманту яго абрання ў 1994 годзе… палітычныя анекдоты ў Беларусі рана спісваць ва ўтыль»[2].

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.95
  2. а б http://belisrael.info/?p=13161
  3. а б http://belisrael.info/?p=15406
  4. https://news.tut.by/economics/567677.html Архівавана 6 лістапада 2017.