Артур Іосіфавіч Бязлюдаў

Артур Іосіфавіч Бязлюдаў
1-ы сакратар Віцебскага гаркама ЛКСМБ
з 1958
2-і сакратар Полацкага гаркама КПБ
з 1961
1-ы сакратар Наваполацкага гаркама КПБ
з 1961
Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР
1973 — 1986

Нараджэнне 28 красавіка 1934(1934-04-28)
Смерць 1996(1996)
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Дружбы народаў

Артур Іосіфавіч Бязлюдаў (28 красавіка 1934, г. Барань, Аршанскі раён — 1996) — дзяржаўны дзеяч БССР. Кандыдат эканамічных навук (1970)[1].

Скончыў ВПШ пры ЦК КПСС у 1963. З 1955 тэхнолаг, начальнік цэха, старшы інжынер-тэхнолаг завода «Чырвоны барацьбіт» у Оршы. З 1957 намеснік загадчыка аддзела Віцебскага абкама КПБ. З 1958 1-ы сакратар Віцебскага гаркама ЛКСМБ. З 1961 загадчык аддзела Віцебскага, 2-і сакратар Полацкага, 1-ы сакратар Наваполацкага гаркамаў КПБ[1]. З 1973 міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі БССР. Член Рэвізійнай камісіі КПБ у 1966-71, кандыдат у члены ЦК КПБ з 1981[1]. 3 1994 г. рэктар Беларускага недзяржаўнага інстытута кіравання, фінансаў і эканомікі і недзяржаўнага інстытута дзелавога адміністравання[2].

Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1975[1].

Зноскі

  1. а б в г Безлюдов Артур Иосифович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 48. — 737 с.
  2. БЯЗЛЮДАЎ АРТУР ІОСІФАВІЧ(недаступная спасылка)
  • Бязлюдаў Артур Іосіфавіч // Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2000. — Кн. 2. — С. 419—420.