Ачакіў

Горад
Ачакіў
укр.: Очаків
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Вобласць
Раён
Мікалаеўскі раён[d]
Каардынаты
Заснаваны
1492
Першая згадка
Плошча
12,49 км²
Вышыня цэнтра
37 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 13 927 чал. (1 студзеня 2021)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380 5154
Паштовы індэкс
57500
КААТУУ
4810300000
Афіцыйны сайт
Ачакіў на карце Украіны ±
Ачакіў (Украіна)
Ачакіў
Ачакіў (Мікалаеўская вобласць)
Ачакіў

Ача́каў ці Ача́кіў[2] (укр.: Очаків) — горад у Мікалаеўскай вобласці, на ўзбярэжжы Чорнага мора, побач з утокай Дняпра. Адміністрацыйны цэнтр Ачакіўскага раёна.

Знаходзіцца за 69 км на паўднёвы захад ад Мікалаева і найбліжэйшай чыгуначнай станцыі. Марскі порт.

Я. Сухадольскі «Штурм Ачакава»

У 1396 годзе[3] вялікі князь літоўскі Вітаўт заснаваў на месцы сучаснага Ачакава новы горад-крэпасць.

Места Дашаў упершыню згадваецца ў дамове, складзенай паміж вялікім князем літоўскім Свідрыгайлам і каралём польскім Ягайлам у 1431 годзе. У 1480-я гады Дашаў захапілі крымскія татары.[3]

У 1492 годзе крымскі хан Менглі-Гірэй пабудаваў на месцы зруйнавага вялікалітоўскага Дашава крэпасць Кара-Кермен, якая неўзабаве перайшла да Турцыі і атрымала назву Ачы-Кале. Пазней крэпасць пераўтварылі ў ваенна-марскую базу — апору турэцкага панавання ў Паўночным Прычарнамор’і.

Падчас руска-турэцкай вайны 1735—1739 гадоў расійскія войскі 2 ліпеня 1737 года занялі, аднак паводле Бялградскага перамір’я 1739 года горад застаўся за Турцыяй. Падчас руска-турэцкай вайны 1787—1791 гадоў падчас аблогі Ачы-Кале расійскі флот нанёс паражэнне турэцкаму флоту ў лімане, а расійскае войска пад камандаваннем Рыгора Пацёмкіна 6 снежня 1788 года штурмам авалодала крэпасцю.

Згодна з Яскім мірным дагаворам 1791 года горад адышоў да Расійскай імперыі, дзе быў уключаны ў Херсонскую губерню. Турэцкую назву адапатавалі да рускай мовы праз суфікс -ов.[4]

У 1795 годзе Ачакаў увайшоў у склад Вазнясенскага намесніцтва, а ў наступным годзе — у Наварасійскую, з 1802 года — Мікалаеўскую губерню (у 1803 годзе пераназваная ў Херсонскую). З 1803 года Ачакаў — пазаштатны горад, з 1825 года — цэнтр Ачакаўскага павета. У 1855 годзе падчас Крымскай вайны Ачакаў захоплены англа-французскімі войскамі, але затым горад вярнулі Расіі.

У савецкі час у горадзе знаходзіліся ваенна-марская і ваенная верталётная база.

З 1991 года ў складзе незалежнай Украіны, курорт і ваенна-марская база.

  • 2-я пал. XIX ст. — 5347 чал.[5]
  • 1974 год — 14,2 тыс. чал.[6]
  • 1991 год — 19,7 тыс. чал.[7]
  • 2008 год — 15 047 чал.[8]

Турыстычная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]
Музей Р. Судкоўскага

У Ачакаве знаходзіцца музей марыністычнага жывапісу імя мастака Р. Судкоўскага (філіял Мікалаеўскай мастацкай галерэі).

У наш час на Ачакаўскім узбярэжжы размяшчаецца больш за чатыры дзясяткі санаторый, дзе штогод адпачывае каля 100 тысяч чалавек.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. Державна служба статистики України Чисельність наявного населення Українина 1 січн 2021Київ: Державна служба статистики України.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
  3. а б Станислав Власенко. «Первая от моря страна…» Архівавана 24 лютага 2010. // Кіевскій ТелеграфЪ № 40 (230)
  4. Добровольський О. А. Литовська топоніміка на Миколаївщині (XV ст.) [1](недаступная спасылка) // Наукові праці. Науково-методичний журнал. Випуск: 1, Том: 4. ISSN 1609-7742
  5. Oczaków // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. — S. 372.
  6. Очаков // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  7. Очаков // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
  8. Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2008 року»