Беларусь (выдавецтва)
Выдавецтва «Беларусь» | |
---|---|
Тып | Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства |
Заснаванне | 18 студзеня 1921 года |
Краіна | |
Размяшчэнне | Рэспубліка Беларусь, горад Мінск, праспект Пераможцаў, д. 11 |
Адрас | |
Галіна | Выдавецкая дзейнасць |
Прадукцыя | Кнігі |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Матчына кампанія | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь |
Сайт | belarusbook.by |
Кніжнае выдавецтва «Беларусь» — найстарэйшае беларускае кніжнае выдавецтва. Заснавана ў студзені 1921 года ў Менску (Беларусь). Выпускае кнігі разнастайнай тэматыцы: па гісторыі, культуры, краіназнаўстве, этнаграфіі і іншым тэмам; у асноўным гэта поўнакаляровыя ілюстраваныя выданні, фотаальбомы; у праграме ёсць навукова-папулярныя, даведачныя, навуковыя, літаратурна-мастацкія, вучэбныя і іншыя выданні. Штогадовы выпуск складае каля 100 найменняў агульным накладам каля тысячы экзэмпляраў.
Агульныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Выдавецтва «Беларусь» заснавана адпаведна пастанове ЦВК БССР ад 18 студзеня 1921 года («Аб утварэнні Дзяржаўнага выдавецтва Беларусіі і цэнтралізацыі друкарскай справы»[1], якая была прынята ў студзені 1921 года ў адпаведнасці з пастановай ЦК КП(б)Б ад 29 студзеня 1920 года[2]) як «Дзяржаўнае выдавецтва БССР» на базе заснаванага ў 1920 годзе «Беларускага аддзялення Дзяржаўнага выдавецтва РСФСР»; з 1963 года мае назву «Выдавецтва „Беларусь“», з 1980 — «Рэспубліканскае ордэна Дружбы народаў выдавецтва „Беларусь“», з 1997 па 2000 — Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва „Беларусь“»[3]. На аснове яго структурных падраздзяленняў былі створаны выдавецтва «Народная асвета» — у 1951 годзе, «Ураджай» — у 1961 годзе, «Мастацкая літаратура» — у 1972 годзе. У 1980 годзе выдавецтва было ўзнагароджана адной з вышэйшых узнагарод таго часу — Ордэнам Дружбы народаў[4]. У 2002 годзе ў яго склад увайшлі выдавецтвы «Полымя» і «Ураджай»[5].
Зноскі
- ↑ Пастанова ЦВК БССР ад 18 студзеня 1921 года «Аб утварэнні Дзяржаўнага выдавецтва Беларусіі і цэнтралізацыі друкарскай справы»
- ↑ Минск : энцикл. справочник / редкол. : П. У. Бровка (гл. ред.) и др. — Минск : Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1980. — 424 с., 1,25 л. ил. — с. 80
- ↑ Новости (http://belarusbook.by Архівавана 15 сакавіка 2022.)
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССС «Аб узнагароджванні выдавецтва „Беларусь“ ордэнам Дружбы народаў»// Масква, Крэмль, 31 снежня 1980 г., № 3671-Х
- ↑ Сяргей Курыла. Выдавецтву «Беларусь» - 90 гадоў . Культура. Белтэлерадыёкампанія (26 красавіка 2012).(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт выдавецтва «Беларусь» Архівавана 15 сакавіка 2022.
- Афіцыйны сайт Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Архівавана 27 лютага 2022.
- Афіцыйны сайт ОАО «Белкніга» Архівавана 8 мая 2022.
- Кнігі выдавецтва ў сеціўнай краме «Кнігі поштай» Архівавана 16 лістапада 2016.