Брацлаўскае ваяводства
Брацлаўскае ваяводства | |||
---|---|---|---|
польск.: Województwo Bracławskie | |||
| |||
Краіна | Вялікае Княства Літоўскае Каралеўства Польскае | ||
Уваходзіць у |
| ||
Адміністрацыйны цэнтр | Брацлаў | ||
Дата ўтварэння | 1566 | ||
Дата скасавання | 1793 | ||
Ваяводы | Ваяводы брацлаўскія | ||
Кашталяны | Кашталяны брацлаўскія | ||
Плошча | 31 660 км² | ||
Час існавання | 1566—1795 | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брацлаўскае ваяводства (старабел.: Воеводство Брацлавское; лац.: Palatinatus Braclaviensis, польск.: Województwo bracławskie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім (з 1569 года ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — Брацлаў.
Сімволіка
[правіць | правіць зыходнік]Герб ваяводства меў наступны выгляд: «на чырвоным крыжы блакітны дыск з залатым паўмесяцам».
Ваяводская харугва была шэрага колеру з выявай Пагоні ў чырвоным полі[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утварылася паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (1565—1566) на ўсходняй палове Падольскай зямлі (Ніжняе Падолле)[1].
У 1569, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага. У 1598 сталіцу ваяводства перанеслі з Брацлава ў Вінніцу.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) тэрыторыя ваяводства апынулася ў складзе Расійскай імперыі.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Падзялялася на два паветы: Вінніцкі і Брацлаўскі (апошні складаўся з дзвюх частак уласна Брацлаўскай і Звянігарадскай). У кан. XVIII ст. вылучыліся Набускі (цэнтр — Гранаў) і Звянігарадскі паветы[1].
Ваяводскі соймік праходзіў у Вінніцы. Мясцовая шляхта абірала шасцярых паслоў на Вальны сойм.
Ураднікі
[правіць | правіць зыходнік]У Сенаце Рэчы Паспалітай Падляшскае ваяводства мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- На тэрыторыі Брацлаўскага ваяводства нарадзіўся Міхал Дастаеўскі, адзін з сыноў брацлаўскага протаіерэя, што пераехаў сюды з Дастоева — бацька пісьменніка Фёдара Дастаеўскага.[2]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в ЭнцВКЛ 2005.
- ↑ Лідзія Кулажанка, Адам Мальдзіс, Святлана Сачанка. Літаратурныя мясціны Беларусі // «Маладосць» № 648, 2007. С. 121 [1].
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Брацлаўскае ваяводства // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 347. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.