Бульвар Мулявіна (Мінск)

Бульвар Мулявіна
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Савецкі
Працягласць
  • 300 ± 1 м
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Плошча Якуба Коласа
Аўтобусныя маршруты 100, 115э
Назва ў гонар Уладзімір Георгіевіч Мулявін
Установы культуры Беларуская дзяржаўная філармонія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бульвар Мулявіна — бульвар у цэнтры Мінска, у Савецкім раёне[1].

Знаходзіцца паміж праспектам Незалежнасці і Залатой Горкай[2].

На бульвары знаходзіцца Беларуская дзяржаўная філармонія (адрас — праспект Незалежнасці, 50), дзе Уладзімір Мулявін доўгі час працаваў.

Да 1965 года — Дрэваапрацовачная вуліца, пасля — бульвар Луначарскага[3]. У 2004 годзе быў пераназваны ў гонар Уладзіміра Георгіевіча Мулявіна[4].

Ацэнкі перайменавання

[правіць | правіць зыходнік]

Віталь Маціеўскі, франтмен гурта «Open Space», у 2018 годзе даў такую ацэнку рэбрэндынгу: «Мне падабаецца, што з’яўляюцца такія назвы. Пара адыходзіць ад савецкіх і рэвалюцыйных назваў. Было б цікава, калі б называлі вуліцы ў гонар вядомых людзей прыжыццёва»[5].

Зноскі