Злоты

Злоты
* польск.: Polski złoty
Коды і сімвалы
Коды ISO 4217 PLN і PLZ
Сімвалы
Тэрыторыя абарачэння
Краіна-эмітэнт Польшча
Вытворныя і паралельныя адзінкі
Дробныя грошы
Уведзена 11 студзеня 1924
Валюта-папярэднік Польская марка
Эмісія і выраб монет і банкнот
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) Польскі народны банк[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Злоты (польск.: złoty, што літаральна азначае «залаты») — грашовая адзінка Польшчы, а раней — Рэчы Паспалітай.

Пасля дэнамінацыі 1995 года, калі намінал злотых быў паменшаны ў 10 000 раз, сталі выкарыстоўваць назву «новы злоты» (зрэшты, «старыя» злотыя таксама зваліся новымі, калі іх увялі ў 1950 г, пасля папярэдняй дэнамінацыі).
У цяперашні час у звароце знаходзяцца:

  • манеты наміналам 1, 2, 5, 10, 20, 50 грошаў; 1, 2, 5 злотых;
  • банкноты наміналам 10, 20, 50, 100, 200 i 500 злотых.

З 2004 Нацыянальны банк Польшчы выпускае серыю юбілейных манет вартасцю ў 2 і 10 злотых, прысвечаных польскаму злотаму[1];

  • У 2004 годзе выпушчаныя манеты ў 2 і 10 злотых з выявай аверса і рэверсу манеты ў 1 злотых 1924 г. (на манеце ў 10 злотых змешчаны таксама партрэт Уладзіслава Грабскага, аўтара манетнай рэформы 1924 г.);
  • у 2005 годзе — 2 і 10 злотых з выявай манет злотых 1936 г. з караблём;
  • у 2006 годзе — 2 і 10 злотых з выявай манеты 10 злотых 1932 г. з галавой «жанчыны ў каласах»;
  • у 2007 годзе — 2 і 10 злотых з выявай манеты 5 злотых 1928 г. «Ніка».

Будучыня злотага

[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 г. Польшча ўступіла ў Еўрасаюз, так што плануецца пераход на еўра. Аднак для гэтага неабходна выканаць патрабаванні Еўрапейскага цэнтральнага банка, якім эканоміка краіны пакуль не адпавядае [2].

Зноскі