Выветрыванне
Выветрыванне, сукупнасць працэсаў разбурэння горных парод пад уздзеяннем механічных, хімічных і біялагічных фактараў. Паволзе серады, выветрыванне падзяляецца на атмасфернае і падводнае (гальміроліз).
Існуюць наступныя віды выветрывання паводле агентаў:
- фізічнае: пры яком раздрабляюцца часціцы горных парод і не адбываецца змена іх хімічнага складу.
- разбурэнне парод пры неадночасовам расшырэнні і звужэнні мінералаў цягам сутак. Гэты від фізічнага выветрывання пераважае у раёнах з вялікай сутачнай амплітудай тэмператур (напрыклад, у пустэльнях).
- у паўночных раёнах пераважае марознае выветрыванне, калі вада, трапляючы ў поры горных парод замярзае там і ў выніку гэтага расшыраецца і разбурае пароды.
- суфозія, вымыванне часцічак парод грунтовымі водамі
- разбурэнне горных парод пад уздзеяннем ветра (эолавыя працэсы)
- хімічнае выветрыванне, калі змяняецца хімічны склад горнай пароды з утварэннем мінералаў, больш устойлівых ва ўмовах зямной паверхні. Галоўнымі чыннікамі хімічнага выветрывання з'яўляюцца атмасфернае паветра (якое акісляе мінералы і горныя пароды) і грунтовыя возы з растаронымі і ёй салямі, шчолачамі і кіслотамі, якія ўступаюць у зхімічныя рэакцыі з элементамі, якія складаюць мінералы.
- біялагічнае выветрыванне, звязана з дзейнасцю жывых арганізмаў (разбурэнне парод карнямі дрэў, выдзяленне актыўных рэчываў некаторымі мікраарганізмамі і г. д.).
Вынікам працэсы выветрыванія з'яўляецца кара выветрывання, на аснове якой утвараюцца глебы. Выветрыванне — важны чыннік рэльефаўтварэння.